НІСЭПД: Электарат стаў меньш давяраць праўладным кандыдатам

2012 2012-07-27T14:21:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апытанне НІСЭПД паказвае, што ў 2008 годзе за прыхільнікаў Лукашэнкі гатовыя былі галасаваць 43,5% рэспандэнтаў, сёлета – 27,6%. Узрасла падтрымка апазіцыйных кандыдатаў – 19,6% у 2008 і 28,2% цяпер. Варыянт “за іншага кандыдата” абрала 21,9% у 2008 і 27,4% у 2012. Разам з тым, прагнозы, што большасць беларусаў увыніку прагаласуе за праўладных кандыдатаў,  па-ранейшаму высокія – так лічаць  45,7% апытаных.

У выніках апытання (http://www.iiseps.org/press10.html) адзначаецца, што сёння, як і чатыры гады таму, грамадскае меркаванне завышае ўзровень падтрымкі Лукашэнкі, адпаведна, і самога Лукашэнкі. У выніку манапольнага ўладарання дзяржаўнага тэдебачання здзіўляцца гэтаму не выпадае. Але і ў дадзеным выпадку агульная тэндэнцыя зніжэння падтрымкі ўлады праяўляецца досыць пераканаўча.

Па-ранейшаму большасць беларусаў лічаць, што самая галоўная праблема ў краіне – павышэнне ўзроўня жыцця – 66,2%. Далей ідзе рост цэнаў – 48,2%, цікава, што з часу папярэдніх выбараў гэты паказальнік вырас на 22,8%. Сярод важных праблемаў таксама адзначаецца стварэнне працоўных месцаў (30,4%), ахова здароўя (29,8%), дэмакратыя і незалежнасць Беларусі (24,7%).

Парламент для большасць беларусаў з’яўляецца не заканадаўчым органам, а своеасаблівым сходам лабістаў, якія павінны абараняць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў – так лічаць 51,2% рэспандэнтаў. Толькі 18,8% адзначылі, што галоўная задача дэпутатаў парламента - распрацоўка і прыняццё законаў.

Адбылася пэўная дынаміка з часу апошніх парламенцкіх выбараў наконт патрабаванняў выбаршчыкаў  адносна прафесіі будучых народных выбраннікаў. Першае месца займае патэнцыйны кандыдат-прадпрымальнік, які мае ўласную справу – 21% , далей ідзе кіраўнік ці актывіст грамадскай арганізацыі – 15,5%, кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства – 14,2% (у параўнанні з 2008 год давер знізіўся на 2,7%), дэпутат цяперашняга Нацыянальнага сходу 13,3% (давер знізіўся на 3,6%), лідар апазіцыйнай партыі – 8,6% (зніжэнне даверу на 0,2%).

Сацыёлагі лічаць, што сёлетнія выбары з вялікай доляй верагоднасці не выйдуць за межы традыцыйнага беларускага сцэнара.

Кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў мяркуе, што зараз ужо не выпадае чакаць вялікай актывізацыі грамадзянскай супольнасці. “Калі праца над актывізацыяй пачалася б адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі ўсё было зразумела і калі была б агульная стратэгія паводзінаў, тады мабілізацыя і актывізацыя людзей мела б сэнс. Гэта згуляла б на традыцыйнае падвышэнне масавай актыўнасці падчас выбараў. Знішчэнне дэмакратыі ў Беларусі пачалося з 1996 года. Таму мы маем ужо некалькі бессэнсоўных скліканняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Органы, куды абіраюцца дэпутаты, за выключэннем прэзідэнцтва, не маюць ніякага значэння і амаль не прымаюць удзелу ў прыняцці рашэнняў у краіне.  Для грамадства яны ператварыліся ў дэкаратыўна-сімвалічныя органы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international