Жодзіна: У правядзеньні пікету 4 жніўня – адмовіць

2012 2012-07-27T13:34:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapickialiaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Аляксей Лапіцкі.

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі.

Гарадзкія ўлады Жодзіна забаранілі мірны пікет, заяўлены на 4 жніўня праваабаронцамі з мэтаю патрабаваньня вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а таксама вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.


10 ліпеня праваабаронцы Жодзіна з мэтай звароту ўвагі грамадзкасьці на палітычны арышт і на зьмяшчэньне пад варту 4 жніўня мінулага году свайго калегі, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, вядомага ва ўсім сьвеце праваабаронцы Алеся Бяляцкага, зьвярнуліся ў Жодзінскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне ў Жодзіне пікету.

24 ліпеня на адрас Аляксея Лапіцкага прышоў ліст з  Жодзінскага выканкаму, у якім заяўнікам адмоўлена ў пікетаваньні.

Як паведамляе сайт licviny.info, адмову ў правядзеньні пікету з боку выканкаму падпісаў першы намесьнік старшыні выканкаму па ідэалёгіі Юры Шары. Пры гэтым, у якасьці дастатковай падставы для поўнага абмежаваньня канстытуцыйна гарантаванага права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў, выказваньне меркаваньняў і безперашкодны распаўсюд інфармацыі службовец палічыў звычайную спасылку на неадпаведнасьць пададзенай у выканкам заяўкі артыкулу №6 дзейснага Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах…».

Юры Шары перакананы, што замоўлены пікет колькасьцю ўдзельнікаў у 1-2 чалавекі нельга дазволіць з прычынаў таго, што «забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі, а таксама мэдычнага абслугоўваньня ўдзельнікаў пікетаваньня ў час правядзеньня масавага мерапрыемства павінны ажыцьцяўляцца органамі ўнутраных спраў ды ўстановаю аховы здароўя насельніцтва». (Дык хто ж супраць гэтага!? Калі ласка, дазваляйце й забясьпечвайце - на тое вам і бюджэт і ўлада дадзеныя!)

Вось і ўся матывацыя, “неабходная й дастатковая” сёньня для ўладаў, каб цалкам адмовіцца ад прадстаўленьня Канстытуцыйных гарантыяў і выкананьня ўласных абавязкаў перад грамадзтавам па рэалізацыі грамадзянамі права на свабоду мірных сходаў.

Нагадаем, што ў часе разьбіральніцтва ў Жодзінскім судзе па факце забароны падобнага пікетаваньня ў мінулым годзе, бакі прыйшлі да высновы, што для зьдзяйсьненьня любых дзеяньняў па ахове грамадзкага правапарадку, бясьпецы й г.д., спачатку дадзеныя ўстановы павінны атрымаць сігнал у выглядзе дазволу з выканкаму на замоўленае й планаванае грамадзянамі мірнае мерапрыемства.

Можна зрабіць несуцяшальную выснову, што ў такіх умовах чарговая забарона выканкамам мірнага сходу ў Жодзіне - раўназначная адмове ўладаў выканаць свае наўпростыя абавязкі перад грамадзянамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international