Павел Сапелка: Цяперашняя сітуацыя з Антонам Сурапіным ў СІЗА КДБ нагадвае сітуацыю снежня 2010-га

2012 2012-07-27T15:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

У сітуацыі з нядопускам адваката да фотажурналіста Антона Сурапіну ў СІЗА КДБ юрыст-праваабаронца Павел Сапелка выказвае занепакоенасць магчымасцю паўтарэння долі арыштантаў Плошчы-2010. Пасля гэтых падзей яму як адвакату арыштаванага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава таксама давялося дамагацца сустрэчаў са сваім падабаронным.

“Тады, у снежні 2010-га года, дакладна таксама адвакаты сядзелі ў прыёмнай Камітэта дзяржбяспекі і чакалі, калі іх дапусцяць сустрэцца са сваімі падабароннымі, але нязменна атрымлівалі запэўніванні ў тым, што месцаў для сустрэчы няма, што гэта тэхнічныя цяжкасці і, як толькі гэтыя тэхнічныя цяжкасці адпадуць, то мы адразу ж убачым сваіх падабаронных і зможам іх пракансультаваць. А як стала вядома ўжо крыху пазней, у гэты час нашых падабаронных катавалі”, - узгадвае юрыст.

Угледжваючы падабенства ў гэтых сітуацыях, Павал Сапелка лічыць, што праваабарончай супольнасці і журналістам варта трымаць гэты факт пад пільнай увагай і працягваць пільна адсочваць лёс сённяшніх вязняў СІЗА КДБ.

Нагадаем, што 24 ліпеня Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай з нагоды арышту фотажурналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава. Адным з пунктаў гэтай заявы з'яўляецца патрабаванне выконваць працэсуальныя гарантыі правоў арыштаваных, у тым ліку права на абарону і свабоду ад катаванняў і іншых бесчалавечных метадаў абыходжання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international