Валянцін СТЭФАНОВІЧ: “Дэкрэт №18 дапускае грубыя парушэньні правоў чалавека”

2006 2006-11-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў “Дэкрэт аб дадатковых мерах абароны дзяцей у сем`ях з дрэнным становішчам”. Дэкрэт прадугледжвае два істотных моманта: першае – адабраньне дзяцей ў бацькоў, якія не выконваюць сваіх абавязкаў па выхаваньню дзяцей; другое – прымусовае працаўладкаваньне бацькоў, якія ўхіляюцца ад сваіх абавязкаў па выхаваньню дзяцей. Дзеці будуць забірацца ў бацькоў у выпадку калі “бацькі вядуць амаральны лад жыцця”, “з’яўляюцца алкаголікамі ці наркаманамі”, ці іншым чынам ухіляюцца ад выхаваньня дзяцей і іх паводзіны ставяць дзяцей ў сацыяльна небяспечную сітуацыю. Новы Дэкрэт каментуе юрыст Вялянцін СТЭФАНОВІЧ:

- Згодна Дэкрэту падстава для адабраньня дзяцей – не рашэньне суда, а рашэньне камісіі па справах непаўнагадовых. У дакуменце прадугледжваецца па-за судовы парадак адабраньня дзяцей. Тым часам, у Кавенцыі па правах дзіцяці, зацьверджанай ААН запісана, што адабраньне дзяцей у бацькоў можа адбывацца толькі на падставе судовых рашэньняў. Пазасудовы парадак адабраньня дзяцей у бацькоў не адпавядае міжнароднаму заканадаўству і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канешне, ёсць сітуацыі, калі існуе пагроза дзіцяці, і рашэньне трэба прымаць тэрмінова. У такім выпадку можна было б прадугледзіць нейкі паскораны парадак разгляду такіх справаў у судзе. Напрыклад, камісія падае іскавую заяву ў суд, які абавязаны прыняць рашэньне па гэтай справе на працягу трох ці дзесяці дзён.

Фармулёўкі падставаў, каб забраць дзіця з сям’і выкладзеныя ў дадзеным Дэкрэце, таксама даволі расплыўныя: бацькі “якія вядуць амаральны лад жыцця”, якія “з’яўляюцца алкаголікамі ці наркаманамі, альбо іншым чынам ухіляюцца да выхаваньня дзіцяці, што ставіць яго ў сацыяльна безабаронены стан”.

У нас былі выпадкі, калі падлеткаў ставілі на ўлік за тое, што яны ўдзельнічалі ў апазіцыйных дэманстрацыях. Бацькам такіх дзяцей выносяць штрафы па артыкулу “ухіленьне бацькоў ад выхаваньня дзяцей”. Гэта можа даць падставу інтэрпрэтаваць сітуацыю такім чынам: бацькі прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасьці за ўхіленьне ад выхаваньня сваіх дзяцей, адмоўна на іх уплываюць і г.д.

- Згодна Дэкрэту №18 бацькі будуць абавязаныя працаваць на тым месцы, якое ім прадаставяць. Як вы можаце гэта пракаментаваць? Наколькі адпавядае закандаўству палажэньне Дэкрэта аб прымусовым працаўладкаваньні?

- Атрымліваеце, што ў вельмі кароткія тэрміны ўлады павінны будуць знайсці працу для вялікай катэгорыі грамадзян. Прычым працы не абы-якой.

Утрыманьне дзіцёнка ў дзіцячым доме каштуе 100-200 даляраў у месяц, і пры гэтым там запісана, што 30% ад заробка павінна заставацца ў самога абавязанага да працы. Гэта значыць, што такі чалавек павінны атрымліваць каля 250-300 даляраў месяц. Гэта высокааплочваемая праца, якая патрабуе высокай кваліфікацыі. Зазвычай бацькі з сацыяльна небяспечных сем’яў маюць невысокую адукацыю, альбо іх прафесійныя навыкі ўжо даўно страчаныя. Дзе яны будуць шукаць такую працу? Па другое – іх будуць накіроўваць да працадаўцаў незалежна ад формаў уласнасці. Гэта тэарэтычна можа быць і прыватная гаспадарка. Працадаўцу могуць абавязаць браць на такіх людзей, бо судовае рашэньне абавязковае для выканаьня ўсімі.

У фармулёўцы “прымусовае працаўладкаваньне” ёсць і юрыдычны аспект - чалавека абавязуюць працаваць прымусова. Міжнароднае заканадаўства, ў тым ліку і “Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах”, прадугледжвае толькі некаторыя сітуацыі ў якіх прымусовая праца можа мець месца. Гэта, напрыклад, рашэньне суда аб пазбаўленьні волі ў сувязі са зьдзейсненым злачынствам, ці грамадзкія працы зноўку ж у адпаведнасьці з судовым выракам. Калі чалавек зьдзейсніў злачынства і яму прызначанае пакараньне, то ў межах гэтага пакараньня дапусцімая прымусовая праца, як адзін з фактараў выпраўленьня. У іншых выпадках прымусовая праца забаронена Канстытуцыяй і шэрагам міжнародных канвенцыяў. Таму я лічу, што гэты Дэкрэт дапускае грубыя парушэньні правоў чалавека, правы якія прадугледжаныя і Канстытуцыяй РБ і нормамі міжнароднага заканадаўства.

- Чаму, на Ваш погляд, пытаньне паўстала менавіта зараз?

- Я ў гэтым бачу пэўны папулізм. Лукашэнка ўвесь час дэманструе, як ён “клапоціцца пра дзяцей”. Сапраўды, у нас вельмі шмат дзяцей-сіротаў, якія ўтрымліваюцца ў дзіцячых дамах. Але мне падаецца, што гэтую праблему трэба вырашаць па-іншаму, а не так “проста” – прымусіць працаваць бацькоў, і нейкім дзіўным чынам іх працаўладкаваць. Гэта праблема сацыяльная і патрабуе адпаведных крокаў для яе вырашэньня. Усё гэта адбываецца ў на фоне праблемы з усынаўленьнем нашых дзяцей замежнікамі, якая набыла палітычны характар. Дзяржава сябе паводзіць як гаспадар гэтых дзяцей, сама вырашае каму гэтых дзяцей аддаць на ўсынаўленьне, а каму не.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international