Легендарны Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг у гонар палітвязняў

2012 2012-07-27T12:55:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_-sciagg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сцяг быў вывешаны мінулай ноччу недалёка ад Віцебска, над аўтадарогай у раёне транспартнага прыпынку "Лужасна". Той, хто называе сябе "Міронам", здолеў прымацаваць бел-чырвона-белы сцяг на электрычных дратах уздоўж дарогі.

Пра з'яўленне сцяга распавёў віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда:

"Пра тое, што легендарны Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сцяг, мне стала вядома з вартых даверу крыніц. Таксама мне вядомы і змест паслання , напісанага Міронам: "На знак салідарнасці з палітвязнямі, якія годна трымаюцца ў турмах і ў сваім змаганні за нашу шматпакутную Радзіму бяруць прыклад з нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. З нашым святым бел-чырвона-белым сцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international