Полацк: Цэнтрвыбаркам адмяніў рашэнне акруговай камісіі

2012 2012-07-27T08:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kiraunictva_cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу палачаніна Сяргея Рабцава, чыю ініцыятыўную групу не зарэгістравала Полацкая акруговая выбарчая камісія.
У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пенсіянеру Сяргею Рабцаву было адмоўлена з прычыны наяўнай судзімасці, атрыманай у 2007 годзе па артыкуле 155 КК «прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці». У Цэнтрвыбаркаме палічылі, што гэты факт не перашкаджае рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Рабцава і яго вылучэнню ў кандыдаты Палаты прадстаўнікоў.
Такім чынам, у перадвыбарчай гонцы ў Полацку ўдзельнічаюць 6 ініцыятыўных груп. Большая колькасць прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў Віцебскай вобласці зафіксавана пакуль толькі ў адной з віцебскіх акругаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international