Віцебская міліцыя аказвае ціск на гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава

2006 2006-11-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў вядомы гарадзенскі праваабаронца і грамадзкі дзеяч Віктар Сазонаў, яго некалькі дзён перасьледавала віцебская міліцыя.

На мінулым тыдні ён разам з польскім калегам быў запрошаны ў Наваградак, Паставы і Віцебск на сяброўскія сустрэчы з мясцовымі краязнаўцамі. Ад самога пачатку краязнаўчая вандроўка зацікавіла дзяржаўныя органы, пачынаючы ад ідэалагічнага аддзелу, пашпартна-візавай службы і заканчваючы міліцыяй і людзьмі ў цывільным, якія той міліцыяй кіравалі. Машыну актывіста Віктара Сазонава адсочвалі і спынялі некалькі разоў. Міліцэйская машына дэманстратыўна рухалася ўсьлед за машынай гарадзенцаў. Участковы міліцыянт з прадстаўніком пашпартна-візавай службы нават заходзіў у прыватную хату, дзе спыняўся гарадзенскі праваабаронца, каб праверыць дакументы і даведацца пра мэту прыезду. Кульмінацыяй такой падвышанай зацікаўленасьці стала раніца 24-га лістапада. Забіраючы машыну з платнай аўтастаянкі, сп. Сазонаў заўважыў, што кудысьці знікла медыцынская аптэчка, - і менавіта яе запатрабаваў паказаць супрацоўнік ДАІ адразу, як машына выехала са стаянкі. Акрамя гэтага міліцыянт агледзеў салон машыны, а пасьля, пракансультаваўшыся з калегам, склаў пратакол за непрышпіленыя рамні бясьпекі і забраў правы разам з талонам папярэджаньняў. Праваабаронца заявіў, што за такія парушэньні правы не забіраюць і ў яго ёсьць грошы, каб на месцы аплаціць штраф. У адказ супрацоўнік ДАІ заявіў, што пра гэты выпадак ў Гародні таксама павінны ведаць і правы не вярнуў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international