Акруговая камісія накіравала заяву Петрушэнкі ў пракуратуру

2012 2012-07-26T16:41:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Як ужо паведамлялася, актывіст «Нашага дома» і «Справядлівага свету» Мікалай Петрушэнка накіраваў у акруговую камісію па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 заяву з просьбай ануляваць рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Прыводзім тэкст гэтай заявы цалкам:

“Паважаныя сябры акруговай выбарчай камісіі па Аршанскай-Дняпроўскай выбарчай акрузе № 27!

Прашу прыняць да ўвагі мой дадатак да раней пададзенай заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Як Вам вядома, Прэзідэнт краіны публічна заявіў аб неабходнасці правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў такім чынам, каб яны былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Думаю, вы выдатна разумееце, што жыць далей у цэнтры Еўропы без прызнання дэпутатаў парламента паўнапраўнымі прадстаўнікамі народа проста нельга. Наша грамадства плаціць занадта дарагую цану за адсутнасць у Беларусі дзейснай процівагі выканаўчай уладзе. Палітычная сістэма ў нашай краіне за гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі так і не склалася: у краіне няма масавых палітычных партый, існуючыя палітычныя партыі адхіленыя ад правядзення выбараў. Згодна з Канстытуцыяй краіны палітычныя партыі ўдзельнічаюць у выбарах і выказваюць волевыяўленне народа. У рэальнасці мы бачым у складзе Вашага акружкама толькі аднаго прадстаўніка партыі. Так будзе доўжыцца яшчэ доўга, пакуль мы будзем безуважныя да таго, што ў краіне няма ўмоў для палітычнай дзейнасці.

Вы таксама добра ведаеце, што ў зняволенні сустракаюць выбары лідэры палітычных партый, а раней судзімыя за ўдзел у прэзідэнцкай мінулай кампаніі, пазбаўлены права вылучацца і абірацца ў парламент. У знак салідарнасці з палітвязнем Мікалаем Статкевічам, які падаў на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы заяву ў Вашу камісію і які відавочна не будзе зарэгістраваны, я адклікаю сваю заяву аб удзеле ў выбарчай кампаніі шляхам збору подпісаў.

Гэта адзінае - чым я магу дапамагчы таварышу па барацьбе і чым змагу дапамагчы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы палітычных свабодаў у Беларусі. Прашу дадзеную заяву далучыць да пратакола і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса (артыкул 13), які гарантуе галоснасць і адкрытасць падрыхтоўкі да выбараў, апублікаваць яе і давесці да ведама выбаршчыкаў.

Гэтым крокам я даю магчымасць кіраўніку выканаўчай улады Аршанскага раёна спадару Уладзіміру Дзедушкіну, якога я паважаю як гаспадарніка, але не магу ўявіць як палітычнага дзеяча ў парламенце, у ганарлівай адзіноце збіраць подпісы і быць зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты.

Адначасова, як сябра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», я заяўляю аб падтрымцы і выкананні рашэння партыі аб удзеле ў выбарах і захоўваю за сабой права вылучацца ў кандыдаты ад партыі.

Дзякую Вам за ўвагу. Сваю палітычную заяву я хачу завяршыць заклікам:
Далоў цяперашні палітычны рэжым! Няхай жывуць сапраўдныя палітычныя свабоды!"

26 ліпеня камісія разгледзела заяву Петрушэнкі. Было прынята рашэнне накіраваць дадзеную заяву ў пракуратуру, бо камісія ўгледзела ў ёй парушэнне арт. 47 Выбарчага кодэкса РБ “Недапушчальнасць злоўжывання правам перадвыбарчай агітацыі, агітацыі па рэферэндуму”. Таксама камісія вынесла Петрушэнку папярэджанне.

У такіх дзеяннях камісіі прасочваецца нейкая нервовасць і неадэкватнасць. Па-першае, акруговая камісія можа выносіць папярэджанні толькі кандыдатам у дэпутаты і іх давераным асобам. А грамадзянін Петрушэнка на дадзены момант такім статусам не валодае. Па-другое, каб у заяве аб зняцці з рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ўбачыць прыкметы агітацыі трэба мець ужо занадта развітае ўяўленне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international