ЦВК не прымае дакументы па пошце, каб не рэгістраваць «кандыдатаў-фантомаў»

2012 2012-07-26T16:09:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amielchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Амельчанка

Іван Амельчанка

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 26 ліпеня патлумачыла, чаму выбарчая камісія не зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Івана Амельчанка.

Нагадаем, напярэдадні перадачы ў акруговую камісію заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Амельчанка затрымалі каля яго хаты. Дакументы былі адпраўленыя ў акружкам па пошце, але камісія не зарэгістравала групу, матываваўшы гэта тым, што прэтэндэнт у дэпутаты не з'явіўся асабіста.

23 ліпеня стала вядома, што Амельчанка, які адбывае адміністрацыйнае пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, абвясціў галадоўку і праз адваката перадаў скаргу ў ЦВК на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. У скарзе ён звярнуў увагу ЦВК на той факт, што на выбарах у 2010 годзе прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка таксама не перадаваў ў ЦВК дакументы асабіста, і за яго гэта зрабіў Аляксандр Радзькоў. Ініцыятыўную групу Лукашэнкі тады, натуральна, зарэгістравалі.

Ярмошына заявіла журналістам, што не бачыць у гэтай сітуацыі нічога нелагічнага: «У законе пазначана, што заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы падаецца асобай, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты або прэзідэнты. Падчас прэзідэнцкіх выбараў мы нічога не тлумачылі, але тады ўстанавілі парадак, што дакументы могуць падавацца асабіста або па даверанасці. Лукашэнка падаваў дакументы па даверанасці, якая была ў Аляксандра Радзькова, кіраўніка яго ініцыятыўнай групы».

Па словах Ярмошынай, да парламенцкіх выбараў гэтае пытанне было падрабязна распісана ў практычным дапаможніку для сябраў акруговых выбарчых камісій, дзе было пазначана, што дакументы павінны падавацца асабіста прэтэндэнтамі ў дэпутаты або па натарыяльна засведчанай даверанасцi. Акрамя таго, у дапаможніку адзначаецца, што акруговая камісія павінна адмовіць у рэгістрацыі груп асобам, якія падалі дакументы па пошце, заявіла кіраўнік ЦВК. Яна таксама адзначыла, што дапаможнік знаходзіцца ў публічным доступе і з ім можа азнаёміцца ​​любы жадаючы.

Кіраўнік ЦВК патлумачыла, што забарона на прыём дакументаў па пошце была уведзена пасля таго, як у выбарах 2002 года ўдзельнічаў «кандыдат-фантом», які вылучаўся, падаваў скаргі, але яго ніхто ніколі не бачыў. «Калі камісія пайшла па адрасе працоўнага калектыву, які яго вылучаў, там апынуліся руіны», - распавяла Ярмошына.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international