“Свае” калектывы вылучаюць “сваіх” кандыдатаў

2012 2012-07-26T15:37:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shostak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Шостак, старшыня Рэчыцкага райвыканкама

Пётр Шостак, старшыня Рэчыцкага райвыканкама

Раённая газета «Голас Веткаўшчыны» паведаміла, што калектыў Веткаўскай раённай бальніцы вылучыў “свайго” кандыдата на выбары ў парламент па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 - старшыню Рэчыцкага райвыканкама Пятра Шостака.   

На сходзе гэтага працоўнага калектыва выступіла старшыня прафсаюзнага камітэта бальніцы. Яна прапанавала калегам вылучыць кандыдатам «чужога» старшыню райвыканкама. Гэтую прапанову матывавала так: яна мела стасункі з урачамі з Рэчыцы, і тыя вельмі добра адгукаліся пра старшыню райвыканкаму. Таксама жанчына выказала ўпэўненасць, што калі Пётр Шостак стане дэпутатам, то дапаможа раённай бальніцы.

Дарэчы, на сходзе прысутнічалі старшыня Веткаўскага райвыканкама, старшыня райсавета і намеснік старшыні райвыканкама. У выніку дактары і малодшы медперсанал аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Пятра Шостака.

Маленькая дробязь, вартая ўвагі: сябрам Буда-Кашалёўскай акруговай камісіі з'яўляецца галоўны ўрач Веткаўскай бальніцы Надзея Зіміна. І яе падначаленыя аднагалосна выбіраюць сваім кандыдатам праўладную фігуру.

Дарэчы, Пятра Шостака ўжо вылучыў у кандыдаты калектыў камунальнікаў з Чачэрску, што таксама адносіцца да Буда-Кашалёўскай выбарчай акругі. А дырэктарам КЖУП «Чачэрскае», калектыў якога вылучыў Шостака, з'яўляецца дэпутат Чачэрскага раённага савета дэпутатаў Аляксандр Хацкевіч. Вось так “свае людзі” вылучаюць “сваіх”, карыстаючыся аднагалоснай падтрымкай калектываў, якія яны ўзначальваюць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international