Паўлу Севярынцу прапанавалі распісацца ў тым, што да яго не можа быць прыменена амністыя

2012 2012-07-26T15:21:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynets.jpg
Павал Севярынец

Павал Севярынец

Паўлу Севярынцу, аднаму з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", афіцыйна адмоўлена ў амністы.

Паводле ягоных словаў, 26 ліпеня яму прад'явілі паперу і папрасілі распісацца ў тым, што згодна з пунктам 9 Закона аб амністыі яна не можа быць да яго ўжытая. "Што такое пункт 9 або абзац 9, або параграф 9, я нават не ўдакладняў. Хутчэй за ўсё, гэта пункт, па якім амністыя не прымяняецца да асуджаных па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса", - сказаў Севярынец.

Такім чынам, адзначыў ён, "амністыя, якая з самага пачатку аб'яўлялася непалітычнай, упершыню за ўжыванне амністый у гісторыі Беларусі ўвогуле, набыла ярка выражаны палітычны характар". "Стала зразумела, што амністыя патрэбна была улады для гандлю з Захадам: маўляў, мы выпусцім палітвязняў па амністыі, а вы нам дасце прэферэнцыі. Захад гандлявацца адмовіўся і прадэманстраваў сваю цвёрдую і выразную пазіцыю - вызваліць палітвязняў без усялякіх умоваў і неадкладна. У выніку пад амністыю не трапіў ніхто, і выпускаць на волю кагосьці з палітычных зняволеных ўлада, падобна, не збіраецца ", - заявіў Севярынец.

Севярынец падчас выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. 16 траня 2011 года ён быў асуджаны судом Завадскога раёна Мінска да 3 гадоў абмежавання волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Ён адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international