Пры МУС створаць грамадскі савет

2012 2012-07-26T15:16:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg

Крыху больш за месяц таму на адным з мерапрыемстваў з удзелам міністра Ігара Шуневіча ідэю стварэння такога савета сфармуляваў старшыня рэспубліканскага савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў генерал-лейтэнант унутранай службы ў адстаўцы Віктар Піскароў.

Новы міністр думку падхапіў і на днях сабраў былых кіраўнікоў МУС, УУС і іншых заслужаных міліцыянтаў, заявіўшы, што павінен параіцца «з папярэднікамі, якія здольныя крытычна ацаніць прапанаваныя меры па абнаўленні ведамства».

Праўда, з былых міністраў запрасілі толькі Уладзіміра Ягорава і таго ж Піскарова. Валянціна Агальца, Юрыя Сівакова, Уладзіміра Навумава і Анатоля Куляшова на сустрэчы чамусьці не было. Затое побач з міністрам засвяціліся тыя, у каго Лукашенко распарадзіўся адабраць міліцэйскія дачы, - генералы Юрый Радзюкевіч і Аляксандр Шчурко. Размаўлялі, натуральна, аб рэформе органаў унутраных спраў.

"Народная Воля" папрасіла падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы былога старшыні КДБ і экс-кіраўніка МУС Уладзіміра Ягорава.

«Шмат каго былых міністраў насамрэч не было, - распавёў Уладзімір Дзям'янавіч. - Але былі міліцыянты, якія ведаюць становішча ў органах унутраных спраў нашмат лепш. Той жа генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы Юрый Тарабрын добра выступіў, Юрый Радзюкевіч добрыя ідэі выказаў. Якія прапановы былі вартыя ўвагі? Напрыклад, прапануецца заснаваць Інстытут афіцэрскіх сходаў, стварыць пры МУС Грамадскі савет, у які запрасіць паважаных людзей рэспублікі, абнавіць Кодэкс прафесійнай этыкі. Абмяркоўваліся і іншыя моманты - па ўнутраных войсках, па аргзлачыннасці, ахове, Акадэміі МУС. Увогуле, для
пачаткоўца-міністра такія сустрэчы надзвычай карысныя ... Дарэчы, я б не стаў ужываць гучнае слова «рэформа» адносна нейкіх пераўтварэнняў у МУС.
На мой погляд, ніякая гэта не рэформа - проста трэба прывесці ўсё ў адпаведнасць часу і абстаноўцы».

Як стала вядома «Народнай Волі», на жнівень запланавана адмысловая нарада з нагоды МУС з удзелам Лукашэнкі. Там, відаць, і высветліцца, як менавіта будуць рэфармаваць МУС.

А вось каго запросяць у грамадскі савет пры МУС, пакуль незразумела. Зрэшты, першыя кандыдатуры ўжо ёсць - народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая і пратаіерэй Фёдар Поўны. Ва ўсялякім выпадку месяц таму менавіта яны падтрымалі ідэю генерала Піскарова аб стварэнні савета: «Запрашайце, будзем толькі радыя! Бог у дапамогу!»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international