Бабруйск: Ленінская акруга – “высокаканкурэнтная”

2012 2012-07-26T15:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kresly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мясцовых СМІ нарэшце з’явілася інфармацыя па зарэгістраваных ініцыятыўных групах у Ленінскай выбарчай акрузе № 78.

Агулам па гэтай акрузе зарэгістравана пяць групаў, і з іх дзве будуць збіраць подпісы ў падтрымку незалежных кандыдатаў – лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова і сябра партыі “Справядлівы Свет” Аляксандра Ірхо. Нагадаем, што ініцыятыўныя групы гэтага магілёўца зарэгістраваныя і па бабруйскіх Сельскай і Першамайскай акругах, а таксама ў Асіповічах і Магілёве.

Па гэтай акрузе ідуць і тры праўладныя прэтэндэнты: галоўны ідэолаг фабрыкі “Славянка” Мікалай Плаксіцкі, малодшы навуковы супрацоўнік інстытута эканомікі НАН, дырэктар ПП “Воримохит” Аляксандр Ціхаміраў і дырэктар ПСУП “Бугель” Руслан Чэвычэлаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international