Лукашэнка прызнаў факт палёту шведскага самалёта над Беларуссю

2012 2012-07-26T13:44:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/00-00.jpg
Шведскі "дэсант мядзведзіроўшчыкаў"

Шведскі "дэсант мядзведзіроўшчыкаў"

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў факт незаконнага ўварвання 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта, заявіўшы, што службовыя асобы, якія не спынілі гэту акцыюпавінны панесці пакаранне.

 

«Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана уварваўся на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь? Бо гэта ў першую чаргу бяспека нашых грамадзян», — заявіў ён у чацвер на нарадзе наконт стану работы па прывядзенні Узброеных сіл і Дзяржпагранкамітэта ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.
Больш за тое, адзначыў Лукашэнка, «гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт?». «Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? — спытаў А.Лукашэнка. - З прыняццем рашэнняў я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак расследаваць дасканала. На сённяшні дзень, як я бачу, ён расследаваны дасканала, і вінаватыя за гэта павінны панесці адказнасць».
У гэтай сувязі, заявіў Лукашэнка, «максімум у панядзелак мною рашэнне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэнні».

Ён адзначыў, што «вынікам комплексу мер павінна стаць паслядоўнае ўмацаванне сістэмы нацыянальнай бяспекі і забеспячэнне адэкватнага аператыўнага рэагавання на любыя выклікі і пагрозы, адкуль бы яны ні cыходзілі», паведамляе Інтэрфакс.

Нагадаем, што лёгкі шведскі самалёт маркі Jodel раніцай 4 ліпеня пераляцеў праз літоўска-беларускую мяжу і даляцеў да Мінска, скінуўшы там некалькі соцень цацачных мядзведзікаў, да якіх былі прымацаваныя цыдулкі з патрабаваннямі свабоды слова.

На адваротным шляху самалёт правёў такую ж акцыю над Івянцом. У той жа дзень некаторыя шведскія СМІ апублікавалі фота і відэа палёту.

Афіцыйны Мінск дагэтуль абвяргаў факт парушэння мяжы, аднак КДБ заключыў пад варту фатографа Антона Сурапіна 13 ліпеня, які першым размясціў у сябе фатаздымкі мядзведзікаў, і 6 ліпеня рыэлтара Сяргея Башарымава, які здаваў кватэру шведам.

Абодва праходзяць па справе аб парушэнні дзяржаўнай мяжы групай асобаў. КДБ ход расследавання ніяк да гэтага не каментавала. Лукашэнскаўскія ідэолагі, напрыклад, галоўны рэдактар "Беларускай думкі" Вадзім Гігін, факт палёту катэгарычна адмаўляў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international