Полацкі раён: КДБ - без альтэрнатывы

2012 2012-07-26T13:21:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 24 зарэгістраваная толькі адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Палату прадстаўнікоў.

Прэтэндэнтам у кандыдаты ад сельскіх працаўнікоў Полаччыны выступае Васіль Папко, намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, які пражывае ў Віцебску. Пакуль ні адна партыя ці рух не заявілі аб магчымым вылучэнні кандыдата па дадзенай акрузе. Такім чынам, выбары ў Палату прадстаўнікоў на Полаччыне будуць, хутчэй за ўсё, безальтэрнатыўнымі.

Заявы на рэгістрацыю ў дадзеную акруговую выбарчую камісію падавала таксама група Мікалая Статкевіча, якой было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе судзімасці мяркуемага кандыдата.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international