9 ліпеня старшыня Гродзенскага абласнога Грамадскага аб’яднаньня “Ратуша” Алесь Мілінкевіч прызнаны вінаватым у парушэньні “правілаў захаваньня і ўліку паліграфічнага абсталяваньня”.

2003 2003-07-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 ліпеня ў Гродна адбылося паседжаньне калегіі па грамадзянскім справам Гродзенскага абласнога суда, дзе абскарджвалася рашэньне Ленінскага раённага суда паводле якога Алесь Мілінкевіч старшыня Грамадскага аб’яднаньня “Ратуша” быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці за “парушэньне правілаў захаваньня і ўліку паліграфічнага абсталяваньня”.

Касацыйная інстанцыя прызнала, што рашэньне суда Леніснкага раёну было вынеснеае з грубымі парушэньнямі. Калегія з трох суддзя адзначыла, то нягледзячы на тое, што па форме рашэньне прынятае з працэсуальнымі парушэньнямі, у аргнізацыі сапраўды ёсьць незарэгістраваны рызограф – гэта парушэньне, таму па сутнасьці рашэньне зьяўляецца верным. Такім чынам рашэньне Ленінскага раённага суда г.Гродна пакінутае ў сіле.

У кантэксе справы пра ліквідацыю Грамадскага аб’яднаньня “Рташа” гэта значыць, што ў любы дзень можа пачацца справа па ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня “Ратуша”, таму што справа была адкладзена да ўступленьня ў сілу рашэньня суда па адміністратыўнай справе А. Мілінкевіча. Рашэньне суда ўступіла ў сілу 9 ліпеня, у любы дзень можа распачацца справа “Ратушы”.

Гаворыць каардынатар сістэмы калектыўнай абароны недзяржаўных арганізацый Юры Чавусаў: “Справа “Ратушы” выразна палітычная, бо ідзе зачыстка ўсіх крыніцаў іншадумства, непадкантрольных выканаўчай уладзе. У краіне ствараецца манаполія на думку. Альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі (незалежныя СМІ, недзяржаўныя арганізацыі, інтэрнет выданьні) будуць перасьледвацца. Грамадскія арганізацыі -- толькі адзін з накірункаў гэтай “ідэалгічнай працы”. А справа “Ратушы” фактычна безнадзейная, бо старшыня арганізацыя Алесь Мілінкевіч прызнаны вінаватым, гэта зафіксавана рашэньнем суда”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international