У Бялынічах пра выбары не інфармуюць

2012 2012-07-26T13:00:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-infarm-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы па стану на раніцу 26 ліпеня адсутнічала хоць якая наглядная інфармацыя аб маючыхся адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Няма ніякіх інфармацыйных банэраў і аб’яў пра тое, што 23 верасня ў краіне пройдуць выбары ў парламент, на гарадскіх інфармацыйных стэндах, дошках аб’яў на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, у крамах і гандлёвых кропках. Не размешчаны інфармацыйны банэр аб тым, што ў Беларусі адбудуцца выбары нават у мясцовым аддзяленні сувязі і на тэлеграфе, хаця ў шмат якіх раёнах Магілёўшчыны гэтыя абвесткі ўжо даўно з’явіліся. Складваецца ўражанне, што прадстаўнікі мясцовай ідэалагічнай вертыкалі далучыліся да кампаніі па байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія праводзіць пэўная частка дэмакратычных сілаў.

Такое ігнараванне выбарчай кампаніі ў раённым цэнтры тым больш дзіўна, што ў некаторых гандлёвых кропках на тэрыторыі Бялыніцкага раёна інфармацыйныя плакаты аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянага Сходу ўжо з’явіліся. У прыватнасці, вывешаны такі плакат у краме райста ў аграгарадку Вялікая Машчаніца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international