Пікет у падтрымку палітвязняў у Бярозе не дазволілі

2012 2012-07-26T12:17:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Праваабаронцы з Бярозы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама сябра Партыі БНФ Анатоль Сахаруша атрымалі адмову з райвыканкаму на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры гораду, каля ўваходу на малы харчовы рынак з 12.00 да 14.00. Адмова падпісаная намеснікам старшыні выканкаму Яўгенам Тарасюком. Пікет планаваўся  ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.

У адмове выканкам спаслаўся на сваё рашэнне ад 9 лютага 2010 года № 138 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”. Па словах Яўгена Тарасюка, акцыя планавалася не ў вызначаным месцы.  Акрамя таго, да заяўкі на пікет не былі далучаныя копіі дамоваў з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі на абслугоўванне пікету.  Улады абыйшлі ўвагай тое, што арганізатары акцыі бралі на сябе забеспячэнне парадку і абслугоўвання.   

Заяўляльнікі пікету намераны абскарджваць рашэнне райвыканкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international