Шклоўская раёнка нарэшце ўспомніла пра выбары, прайшоўшыся па апанентах дзеючай улады

2012 2012-07-26T10:50:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/udarny-front-shklou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары шклоўскай раённай газеты “Ударны фронт” (№ 57 ад 25 ліпеня)на першай старонцы пад рубрыкай “Парламенцкія выбары-2012” быў размешчаны матэрыял БЕЛТА “Участие оппозиционных сил в выборах напоминает сказку о голом короле”. У артыкуле старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дазваляе сабе абразлівыя выказванні ў адрас апанентаў існуючага рэжыма.

Неабходна адзначыць, што да з’яўлення гэтага матэрыялу раённая газета “Ударны фронт” надавала маючым адбыцца парламенцкім выбарам зусім няшмат увагі. На яе старонках так і не быў апублікаваны поўны склад акруговай выбарчай камісіі па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, з’явілася толькі кароткая інфармацыя пра тое, хто абраны ў кіраўніцтва камісіі. Таксама да гэтага часу газета не паведаміла пра тое, якія ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты дэпутаты зарэгістраваныя ў Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Адзінае, што дазваляла сабе газета, гэта зрэдку перадрукоўваць інфармацыйныя матэрыялы БЕЛТА на агульныя тэмы аб маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. І вось зараз “Ударны фронт” скаціўся да перадрукоўкі некарэктнага пасквіля на тэму выбараў, што не надае гонару рэдактару і журналістам газеты.

Між тым, неабходна нагадаць, што курыруе выхад газеты ў раёне намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама па ідэалогіі Аляксандр Давыдовіч, які адначасова з’яўляецца старшынёй акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90. Дапамагае яму ў працы па данясенні дзяржаўнай ідэалогіі да насельніцтва раёна галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Шклоўскага райвыканкама Алена Наўмовіч, якая адначасова з’яўляецца сакратаром акруговай выбарчай камісіі.

Аб якой непрадузятасці і незаангажаванасці акруговай выбарчай камісіі ў Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 можа быць размова…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international