Баранавічы: першы пікет – з перашкодамі

2012 2012-07-26T10:11:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-zbor-podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах на Цэнтральным кірмашы горада (вуліца Чарнышэўскага, 11) з’явіўся першы пікет па збору подпісаў – за Мікалая Чарнавуса. Як толькі прадпрымальнік арганізаваў пікет, то да яго адразу падыйшлі дырэктар Віталь Рахмеджанаў і юрыст Баранавіцкага каапрынку. Без тлумачэнняў прычын яны папрасілі Мікалая Чарнавуса прыбраць пікет з тэрыторыі Цэнтральнага кірмашу.

– Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года я збіраў тут подпісы за кандытатаў у прэзідэнты на працягу месяца. І тады міліцыя спачатку да мяне чаплялася, але я адстаяў сваё права збіраць подпісы на Цэнтральным кірмашы. Цяпер ужо падчас парламенцкіх выбараў 2012 года мне зноў забараняюць збіраць подпісы ў гэтым месцы. Я ведаю, што рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 09.07.2012г. не забараняецца збіраць подпісы на Цэнтральным кірмашы. Таму я буду скардзіцца ў выбарчую камісію Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5, дзе зарэгістравана мая ініцыятыўная група. А магчыма і ў ЦВК напішу скаргу на неправамоцныя дзеянні адміністрацыі каапрынку, – патлумачыў Мікалай Чарнавус.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international