Падчас акцыі пратэсту каталікоў у Горадні быў затрыманы Ян Роман, журналіст газэты “Товарищ”

2006 2006-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст газэты “Товарищ” Ян Роман быў затрыманы падчас акцыі пратэсту веруючых каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Марыі Панны Вастрабрамскай Маці Міласэрдзя ў Гродне, каля будынку выканкаму. Улады спрабавалі таксама затрымаць вядомага журналіста і актывіста Саюзу Палякаў у Беларусі Андрэя Пачобута. “Мяне пацягнулі за рукі, але людзі мяне адбілі, - гаворыць А. Пачобут. – Было шмат міліцыі, ўсё здымалася на камеру.” Яна Романа пратрымалі каля поўгадзіны і адпусцілі.

Нагадаем, што сёння раніцай каля 100 вернікаў-каталікоў начале з пробашчам парафіі Аляксандрам Шэметам выйшлі да Гарадзенскага выканкаму з патрабаваннем да 1 снежня выдаць ім дазвол на будаўніцтва касцёла. У іншым выпадку веруючыя маюць намер абвесціць пост-галадоўку.

У 1997 годзе, калі была зарэгістравана парафія, пад будаўніцтва касцёлу быў выдзелены ўчастак. Але дазвол, каб распачаць працу, веруючыя так і не атрымалі. “Парафіяне неаднаразова звярталіся да ўладаў, пісалі лісты, скардзіліся, але нікага выніку з гэтага не было, - гаворыць А. Пачобут. - Таму зараз вырашылі выйсці да выканкаму і выказаць свой пратэст такім чынам.” Парафія знаходзіцца ў шматнаселеным раёне гораду і налічвае каля 5 тыс. чалавек. Зараз набажэнствы адбываюцца ў капліцы, якая змяшчае менш за 100 чалавек.

Пратэстуючых і ксяндза А. Шэмета прыняў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімер Саўчанка і запэўніў, што дазвол на будаўніцтва будзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international