Аляксандра Малчанава перавялі ў калёнію пад Барысавам

2012 2012-07-25T15:12:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава зьмясьцілі ў калёнію № 14, што ў пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.

 «Пакуль Аляксандар у карантыне. Зьвестак ад яго няшмат, але пасьля карантыну сувязь зь ім адновіцца і можна будзе яму дасылаць лісты», — паведаміла «Свабодзе» актывістка грамадзкай ініцыятывы Тацяна Кім, якая апякуецца палітвязьнямі.

9 красавіка 2012 году Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на паўтара года калёніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж мэталалому з тэрыторыі заводу. У судзе Малчанаў паведаміў, што зарабляў продажам мэталалому на жыцьцё, бо яго нікуды ня бралі на працу, калі даведваліся, што раней ён быў асуджаны за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году.

У 2011 годзе за Плошчу Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня, на пачатку восені Аляксандар Лукашэнка яго памілаваў. Раней Аляксандар Малчанаў быў актывістам моладзевага аб’яднаньня «Зубр».

У чэрвені ў Барысаве памерла маці вязьня Галіна Малчанава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international