Колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп павялічылася

2012 2012-07-25T15:01:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што сёлета было адмоўлена 85 групам – гэта 19%. На папярэдніх выбарах паказальнікі былі лепшымі – 5% адмоваў у 2008 годзе і 11% адмоваў у 2004.

Па словах Ярмошынай, адмовы датычыцца 15 патэнцыйных кандыдатаў, частка якіх вылучалася адразу па некалькіх акругах. На сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзявым яна адзначыла, што зараз можна казаць аб 330 асобах, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы. З іх 66 чалавек – сябры палітычных партыяў: апазіцыйныя  -  “Справядлівы свет” (28 ініцыятыўных груп), БНФ (12 ініцыятыўных груп), АГП (7 ініцыятыўных груп), БСДП(Г) (каля 9 ініцыятыўных груп), неапазіцыйныя  - Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Такім чынам, сёлета было пададзена 439 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, 85 групам адмовілі  - працэнт адмовы склаў 19%.
На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе было пададзена 447 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, 23 з іх не зарэгістравалі – гэта 5% адмовы. На выбарах у 2004 годзе заяваў было 635, не прайшлі рэгістрацыю 71 або 11% ініцыятыўных груп.

Год правядзення выбараў

Было пададзена заявак

Было адмоўлена ў рэгістрацыі

Было зарэгістравана

% адмовы

2004

635

71

564

11%

2008

447

23

424

5%

2012

439

85

354

19%

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international