Юрый Меляшкевіч : “Людзі не давяраюць падліку галасоў”

2012 2012-07-25T14:13:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-milinkevich2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар “Руху “За свабоду” па Мінску Юрый Меляшкевіч распавёў пра збор подпісаў у Мінску. Ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча зарэгістраваная ва Уручскай выбарчай акрузе №109.

376 чалавек увайшло ў ініцыятыўную групу экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта. Па словах Юрыя Меляшкевіча, раён Уручча быў абраны невыпадкова. “Мы праводзілі даследаванне, дзе вывучалі тры выбарчыя акругі ў Мінску. Пазнавальнасць нашага кандыдата была аднолькава высокай паўсюль, але ва Уруччы высокія пратэстныя настроі і актыўная грамадзянскай супольнасці. Таму збор подпісаў і вылучэнне вырашылі праводзіць тут”.

Першымі вынікамі збору подпісаў каманда Мілінкевіча задаволеная, хоць многія людзі з’ехалі на адпачынак, кватэры пустуюць. “Усе, хто адчыняюць дзверы, ахвотна падпісваюцца. Мілінкевіча пазнаюць у твар, кажуць, што на ранейшых выбарах галасавалі за яго. Задаюць вельмі важныя і вострыя пытанні наконт палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Асобна размаўляем пра палітвязняў. Нам важна данесці, што парушаюцца правы чалавека, і гэта спыняе краіну ў развіцці”, - кажа суразмоўца.

Па ягоных словах, выбаршчыкі не ведаюць сваіх дзейсных дэпутатаў.
“Людзі разумеюць, што падчас выбараў адбываюцца фальсіфікацыі, яны не давяраюць падліку галасоў. І наогул кажуць, што сённяшні парламент не выконвае сваіх асноўных функцыяў. Разам з тым, жаданне да пераменаў ёсць, людзям патрэбная альтэрнатыва, яны чакаюць гэтага”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international