Рука руку мые?

2012 2012-07-25T10:24:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lepin-29.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі гвалтоўна затрыманых пад час сустрэчы з экспертам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным у Менску маладых людзей паскардзіліся ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Праверку ж па скаргах праводзіць Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта.  

Нагадаем, каля стадыёна «Трактар» у Менску 27 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу моладзі, якая сустракалася з доктарам тэхнічных навук, спецыялістам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным. Дваццаць адзін чалавек патрапіў ў Маскоўскі РУУС. Да некаторых ужывалі фізічны гвалт, пагражалі скласьці пратаколы і пасадзіць “на суткі”. Пазней, пасьля працэдуры дактыласкапіі ўсіх адпусцілі.

Высветлілася, што следчыя, асабліва не мудрагелячы, вырашылі дапытаць саміх затрыманых. Напрыклад, пад час апытаньня аднаго з затрыманых 27  траўня, сьледчы Аляксандр Рабізаў замест высвятленьня абставінаў затрыманьня і супрацьпраўных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, стаў дапытвацца аб тым, хто дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру, ці зьяўляецца ён сябрам якой-небудзь палітычнай партыі ці арганізацыі, каго з затрыманых у той дзень дваццаці чалавек ён ведае, як ставіцца да без’ядзернай энергетыкі і г.д.

Яшчэ адна дзяўчына з затрыманых, таксама падзялілася сваімі ўражаньнямі пасьля сустрэчы са сьледчым Завадскога раённага аддзела Следчага камітэта:  “Дзіўнае пачуцьцё, калі ты сядзіш і размаўляеш са следчым у тым жа будынку, дзе нас трымалі пасьля затрыманьня,  здавалася часам, што вось зараз зойдзе адзін з тых амапаўцаў і скажа "Прывітаньне, як справы?"
Уражаньне ад размовы са сьледчым засталося нядобрае: яго цікавіла тое, ці ведаю я каго-небудзь з затрыманых, як патрапіла на мерапрыемства. Было бачна, што сьледчы і не плануе разабрацца ў факце грубага затрыманьня”.

Праваабаронцы звязваюць такое стаўленьне да заяў аб неправамоцных дзеяньнях супрацоўнікаў органаў унутраных спраў альбо Следчага камітэта з тым, што праверкі па гэтых заявах зараз праводзяць сам  Следчы камітэт. Ён жа і  прымае рашэньне аб узбуджэньні крымінальнай справы або аб адмове ва ўзбуджэньні. Раней такім правам была надзеленая пракуратура, што давала заяўнікам надзею на тое, што пры праверцы і прыняцьці рашэньня аб узбуджэньні крымінальнай справы ведамасныя інтарэсы не будуць мець вызначальнай ролі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international