Андрэя Моўчана прысудзілі да штрафу

2012 2012-07-25T08:38:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mouchan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Моўчан. Фота: charter97.org

Андрэй Моўчан. Фота: charter97.org

У судзе Першамайскага раёну Менску 24 ліпеня была разгледжаная адміністрацыйная справа актывіста Андрэя Моўчана, якога супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўначы 14 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Сяргей Люштык.
Моўчана звінавацілі адразу   па 2 артыкулах КаАП:  23.14 (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і пакаралі грашовым штрафам у памеры 10 б.в.
Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Дэпартамэнту аховы Віктар Самуценка і Яўген Бурак.

Нагадаем, што 4 ліпеня Першамайскі суд Менску аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня той разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Пад час затрыманьня ён быў моцна збіты.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international