Працаўнікам Слуцкага цукрова-рафінаднага камбінату забаранілі падпісвацца за альтэрнатыўных кандыдатаў

2012 2012-07-25T00:18:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shylovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шыловіч

Аляксандр Шыловіч

Прэтэндэнт у кандыдаты па Слуцкай выбарчай акрузе Аляксандр Шыловіч не ў першы раз балатуецца ў дэпутаты.

51-гадовы прадпрымальнік з вёскі Падзерскія Агароднікі вылучаў сваю кандыдатуру на мінулых выбарах у мясцовыя саветы, але не быў зарэгістраваны. Паводле яго слоў, дзеянні акруговай камісіі ён абскардзіў у судзе, але беспаспяхова.

- Больш за дзесяць гадоў таму я быў дэпутатам сельскага савета і не даваў спакойна жыць раённаму начальству, вось яны і задзейнічалі адміністрацыйныя рычагі, каб не прапусціць мяне да ўдзелу ў выбарах, - успамінае Аляксандр Шыловіч. - Тады мой канкурэнт па акрузе, старшыня сельсавета, асабіста правяраў сабраныя мной подпісы. Мне адмовілі ў рэгістрацыі без тлумачэння прычын.

Як распавядае Шыловіч, праблемы ва ўзаемаадносінах з мясцовай уладай у яго ўзнікаюць рэгулярна. У перыяд прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ён уладкаваўся на сезонную працу качагарам у мясцовы клуб.

- Калі ідэолаг райвыканкама даведаўся, што я працую ў клубе, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак, мяне неадкладна адхілілі ад пасады як раз на перыяд выбараў, - дадае суразмоўца.

Аляксандр Шыловіч быў здзіўлены, калі на гэты раз пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Слуцкай акруговай выбарчай камісіі яму прапанавалі адксеракапіраваць бланк заявы.

- Столькі грошай вылучаецца з бюджэту на выбары, а ў іх паперы няма! Падпісных лістоў выдаліі толькі на тысячу подпісаў. Сказалі, што калі яшчэ спатрэбіцца - зробіце ксеракопію.

За два дні Аляксандр Шыловіч і яго каманда сабралі каля двухсот подпісаў.

- Толькі адзін раз я пачуў адмову, - прызнаецца прэтэндэнт у кандыдаты. - Мой знаёмы, які працуе на Слуцкім цукрова-рафінадным камбінаце, сказаў, што яго начальнік забараніў сваім супрацоўнікам аддаваць подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international