Слуцк: імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты засакрэчаныя

2012 2012-07-25T00:01:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/inkognita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце раённай газеты “Слуцкі край” нічога не паведамляецца пра такі этап выбарчай кампаніі як збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты парламента.

У адзінай навіне, якая тычыцца выбараў і размешчаная 24 ліпеня, гаворыцца, што акруговая выбарчая камісія Слуцкай выбарчай акругі №67 зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў, і сябры ініцыятыўных групаў атрымалі адпаведныя пасведчанні.

Імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты трымаюцца ў сакрэце не толькі ад чытачоў. Па словах Аляксандра Шыловіча, які вылучаецца ў кандыдаты, калі ён атрымліваў пасведчанні і падпісныя лісты для сябраў сваёй ініцыятыўнай групы, запытаўся ў камісіі, хто, апроч яго, вылучыў сваю кандыдатуру, але адказу не атрымаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international