Баранавічы: салдаты ёсць, а ўчастак для галасавання знік?

2012 2012-07-24T23:50:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saldaty-galasav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйны сайт Баранавіцкага гарвыканкама 24 ліпеня надрукаваў межы участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 іх колькасць з 28 узрасла да 29 у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2008 года. Дадаўся ўчастак № 29 (вучэбны корпус № 3 Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта па вуліцы Паркавай, 62).

А вось па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 колькасць участкаў для галасавання ў параўнанні з 2008 годам скарацілася з 38 да 37. Знік участак для галасавання № 38 на базе воінскай часткі № 65263.

З гэтай нагоды назіральнік пры акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Сяргей Гоўша звярнуўся да загадчыцы аддзела арганізацыйна-кадравай працы Баранавіцкага гарвыканкама Вольгі Дудко. Ён папрасіў адказаць на некалькі пытанняў. Чаму салдаты ёсць, а ўчастак для галасавання знік? Дзе будуць галасаваць салдаты і афіцэры? Як можна паназіраць за гэтым працэсам?

Вольга Дудко не змагла адразу адказаць на пастаўленыя пытанні і паабяцала разабрацца, а потым паведаміць назіральніку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international