Бярозаўскія актывісты прапаноўваюць перагледзець палажэнні выбарчага заканадаўства

2012 2012-07-24T23:31:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна з Бярозы, падпісанты за вылучэнне Анатоля Сахарушы сябрам у акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі № 9, унеслі прапанову ў Цэнтрвыбаркам аб пераглядзе ў выбарчым заканадаўстве пункта, паводле якога пры судовым абскарджванні неўключэння ў камісію ў скарзе павінны падпісвацца ўсе грамадзяне, якія вылучалі свайго прадстаўніка ў камісію. Бо калі хоць адзін не падпішацца, як гэта было падчас вылучэння сп. Сахарушы, скарга не прымаецца судом да разгляду.

У той жа час пры вылучэнні ад партыі ці калектыву, для чаго патрабуецца пэўная колькасць людзей, у суд можа падаваць заяву кіраўнік партыі, калектыву ці іх намеснікі, якія маюць права падпісу.

Бярозаўскія актывісты просяць Цэнтрвыбаркам унесці дадзеную прапанову законатворцам, каб вырашыць пытанне на карысць грамадзянаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international