Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава

2012 2012-07-24T22:10:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/basharymausurapin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін

Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Заява

Мінск, 24 ліпеня 2012 г.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава

6 ліпеня 2012 года быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ Сяргей Башарымаў, а  13 ліпеня 2012 года -  фатограф Антон Сурапін. 16 і 23 ліпеня адпаведна,  ім было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”. Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фотаздымкаў меркаванага палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы. Яшчэ больш абсурднымі выглядаюць абвінавачванні Сяргея Башарымава, які здаваў у арэнду кватэру грамадзянам Швецыі, у спрыянні пераходу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што арышты Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава адбываюцца на фоне заяваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якія не пацвярджаюць сам факт перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае затрыманне і ўзяццё пад варту грамадзянаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава як эскалацыю страху ў грамадстве і спробу перакласці адказнасць за неналежную ахову дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы краіны на звычайных грамадзянаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што расследванне  крымінальнай справы ў дачыненні да Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава вядзецца КДБ Рэспублікі Беларусь у атмасферы поўнай інфармацыйнай ізаляцыі беларускага грамадства: не паведамляецца пра прычыны затрымання ўказаных грамадзянаў, характар і аб’ём прад’яўлення такіх сур’ёзных абвінавачванняў. Акрамя таго варта адзначыць, што метады вядзення следства па падзеях 19 снежня 2010 года следчымі КДБ, факты выкарыстання катаванняў у дачыненні да асобаў, якія ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА КДБ, выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць лёсамі гэтых маладых людзей.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе:

  1. Змянення меры стрымання ў дачыненні да Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава і вызвалення іх з-пад варты з СІЗА КГБ.
  2. Няўхільнага выканання ўсіх гарантыяў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку права на абарону і свабоды ад катаванняў і іншых бесчалавечых метадаў абыходжання.
  3. Публічных растлумачэнняў наконт таго, што паслужыла падставай для прад’яўлення абвінавачвання Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international