“Малады Фронт” папрасіў кіраўнікоў краінаў ГУАМ узьняць беларускае пытаньне на саміце краінаў СНД

2006 2006-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 лістапада , у Дзень Волі ўкраінскага народу, Малады Фронт зьвярнуўся да кіраўнікоў краінаў ГУАМ з просьбаю ўзьняць пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі на саміце краінаў СНД, які адбудзецца 28-га лістапада ў Менску, паведаміла прэс-служба "МФ".

У сваім звароце да кіраўнікоў дэмакратычных краінаў маладафронтаўцы паведамілі аб тых падзеях, рэпрэсіях, што адбываюцца ў Беларусі па загадзе вышэйшага кіраўніцтва краіны. Малады Фронт заклікаў кіраўнікоў краінаў ГУАМ зьвярнуць увагу на тое, што сёньня за свае палітычныя погляды ў Беларусі адбываюць пакараньне 12 чалавек. Адным зь якіх зьяўляецца 25-ці гадовы лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, які 1 лістапада 2006 г. быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня за 'дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі'.

“Сьогодні, 22 листопада, у День Волі українського народу, ми, активісти Молодого Фронту, представники найбільшою молодіжної демократичної організації Білорусі просимо Вас, керівників країн ГУАМ, які визначили демократичний шлях розвитку для своїх країн, підняти на засіданні керівників Співдружності Незалежних Держав питання про порушення прав людини в Білорусі, існування політичних ув'язнених, кримінального переслідування громадських активістом і тиску на незалежні ЗМІ.” - паведамляецца ў звароце да кіраўніка Ўкраінскае дзяржавы, адной з краінаў ГУАМ, Віктара Юшчанкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international