Актывістам БХД адмаўляюць у правядзенні пікетаў за байкот выбараў

2012 2012-07-24T16:50:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 ліпеня трое актывістаў аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” атрымалі з Менгарвыканкаму адмовы на правядзенне пікетаў за байкот выбараў, паведамляе прэсавая служба БХД.

Сябры Нацрады БХД Іне Лойцы, якая замаўляла правядзенне пікетаў 28 і 30 ліпеня па праспекце Незалежнасці 50, адмовілі з прычыны блізкасці станцыі метро.

Актывіст Іван Саладухін падаваў заяўку на правядзенне пікетаў 28 ліпеня таксама на праспекце Незалежнасці, 50 і 30 ліпеня на вуліцы Сурганава, 50. У першым выпадку яму адмовілі з прычыны блізкасці метро, у другім — паводле артыкула 9 закону аб масавых мерапрыемствах без паведамлення канкрэтнай прычыны.

Сябру Нацрады Алесю Шамякіну адмовілі ў правядзенні пікетаў на плошчы Якуба Коласа 28 ліпеня і 29 ліпеня на вуліцы Веры Харужай, 8.

Гэта не першыя выпадкі, калі актывісты БХД атрымліваюць адмовы на прявядзенне пікетаў за байкот выбараў. 23 ліпеня негатыўны адказ атрымала кіраўнік Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, якая замаўляла пікеты на 28 ліпеня па праспекце Незалежнасці, 21 і на 31 ліпеня па вуліцы Жылуновіча, 4.

21 ліпеня адмову на правядзенне двух пікетаў атрымала актывістка БХД Надзея Іюльская, яка планавала правесці мерапрыемствы 28 ліпеня на Плошчы Якуба Коласа і 30 ліпеня на вуліцы Жылуновіча.

Усе адмовы былі падпісаны намеснікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Карпенкам. Актывістам БХД адмаўляюць у правядзенні пікетаў з прычыны блізкасці метро або ўвогуле без паведамлення прычыны, спасылаючыся толькі на артыкул 9 закону “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”.

Нагадаем, сябры менскай гарадской арганізацыі БХД падалі 20 заявак на правядзенне пікетаў на тэму “Абмеркаванне ўмоў правядзення выбараў. Байкот выбараў”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international