Мікалай Петрушэнка просіць ануляваць рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы

2012 2012-07-24T16:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Не прайшло і сутак з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы актывіста кампаніі «Наш Дом» і партыі «Справядлівы свет» Мікалая Петрушэнкі, як ён сам падаў у камісію заяву аб адклiканнi рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Мікалай Сямёнавіч тлумачыць свой крок салідарнасцю з палітвязнем Мікалаем Статкевічам, чыю групу камісія Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 адмовілася зарэгістраваць. Праўда пры гэтым Петрушэнка не адмаўляецца наогул ад удзелу ў выбарах і захоўвае за сабой права вылучыцца кандыдатам ад партыі «Справядлівы свет».

Варта адзначыць, што такі крок актывіста у незалежных назіральнікаў выклікае некаторыя пытанні. Не зусім зразумела, чаму салідарнасць са Статкевічам перашкаджае вылучацца кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў, але ў той жа час не перашкаджае вылучэнню кандыдатам ад палітычнай партыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international