Касацыйная скарга па справе Дашкевіча будзе разглядацца 15 сьнежня

2006 2006-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд касацыйнай скаргі па справе Зьмітра Дашкевіча прызначаны на 10.00 15 сьнежня. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў адвакат актывіста Аляксандр Галіеў. Калегія па крымінальных справах менскага гарадзкога суду разгледзіць скаргу і ў выпадку, калі не задаволіць яе, прысуд уступіць у законную сілу і Зьмітра Дашкевіча этапуюць у калёнію.

Актывіст па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА на Валадраскага. Учора яго наведаў адвакат.

Нагадаем, 1 лістапада Дашкевіча асудзілі на 1,5 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён абвінавачаны ў парушэньні арт.193 – "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства