viasna on patreon

8 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну г. Мінску адбыўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы актывісткі незарэгістраванага маладзёжнага руху ЗУБР Тацяны Елавой. Рашэньне суда – 10 сутак адміністратыўнага арышту.

2003 2003-07-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Натальля Вайцяховіч вынесла рашэньне пра 10 сутак адміністратыўнага арышту завочна -- ў адсутнасьць Т.Елавой. Нагадаем, што першы раз на 10 сутак Т.Елавая была асуджаная 19 траўня за ўдзел у акцыі «Далоў тыранаў!», якая адбылася 3 красавіка каля амбасады ЗША ў падтрымку дзеяньняў антытэрарыстычнай кааліцыі. 18 чэрвеня Т.Елавую арыштавалі ў школе падчас выпускных іспытаў. Праз два дні ў камеры ў Т.Елавой паднялася тэмпература і пачалося запаленьне пераносіцы. Т.Елавая была дастаўленая ў шпіталь, дзе ёй была зробленая тэрміновая аперацыя. У гэты час пастанова суда Цэнтральнага раёну г.Мінска была адмененая па прастэсьце пракурора і справа была накіраваная на новы разгляд у той жа суд Цэнтральнага раёну, які паўторна вынес рашэньне пра 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства