Міжнародная Амністыя заклікае вызваліць Антона Сурапіна

2012 2012-07-24T16:05:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnestyshield.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная амністыя

Міжнародная амністыя

ПРЭС-РЭЛІЗ

24 ліпеня 2012 года 

Фатографу і студэнту факультэта журналістыкі пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення пасля публікацыі фатаграфіі акцыі з удзелам плюшавых мядзведзяў, накіраванай на прыцягненне ўвагі да парушэнняў свабоды слова ў Беларусі, што вымушае Amnesty International заклікаць да яго неадкладнага вызвалення.


20-гадовы фатограф Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня па падазрэнні ў дапамозе арганізаванай групе ў незаконным перасячэнні мяжы Беларусі. Згодна з беларускім заканадаўствам яму павінны былі прад'явіць абвінавачванне або выпусціць да 23 ліпеня. Ён не быў выпушчаны ў панядзелак, і Amnesty International мяркуе, такім чынам, што яму было прад'яўлена абвінавачванне.


"Абвінавачванні, прад’яўленыя Антону Сурапіну, ўяўляюць сабой яшчэ адзін цвік у труну свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцыяў у Беларусі, дзе ілжывыя абвінавачванні часта выкарыстоўваюцца, каб прымусіць замаўчаць тых, хто займаецца абаронай правоў чалавека, — кажа Джон Далхусэн, дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — Ён павінен быць неадкладна вызвалены, а абвінавачванні супраць яго знятыя".


Абвінавачванні былі прад’яўленыя пасля такго, як супрацоўнікі шведскай рэкламнай кампаніі “Studio Total” праляцелі  на невялікім самалёце праз беларускую мяжу і скінулі сотні плюшавых мядзведзікаў з плакатамі ў падтрымку свабоды слова на паўночным захадзе Беларусі ў Дзень Незалежнасці краіны 4 ліпеня.


Беларускае Міністэрства абароны адмаўляе, што самалёт парушыў беларускую паветраную прастору без дазволу і кажа, што відэазапіс мерапрыемства несапраўдны.


Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня пасля размяшчэння фотаздымкаў на сайце Belarusian News Photos. Ён заявіў на вэб-сайце, што атрымаў фатаграфіі з невядомай крыніцы. У яго не было сувязі са “Studio Total” і ён проста размясціў фатаграфіі, як частку сваёй журналісцкай дзейнасці.


Amnesty International лічыць Антона Сурапіна вязнем сумлення, які пераследуецца выключна за негвалтоўнае выказванне сваіх перакананняў.
“Studio Total” паведамляе, што акцыя з мядзвездікамі была праведзеная, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў свабоды слова ў Беларусі. На відэазапісе, распаўсюджаным агенцтвам 5 ліпеня, паказаныя двое людзей, апранутых у маскі мядзведзяў, якія кідаюць цацачных мядзведзікаў з самалёта. Міліцыя беларускага горада Івянца сабрала плюшавых мядзведзікаў, але відавочцы, апытаныя Радыё Свабодная Еўропа, і беларускія незалежныя СМІ заявілі, што яны бачылі падзенне плюшавых мядзведзяў з борта самалёта.


Сяргей Башарымаў, які працуе ў рыэлтарскім агенцтве ў Мінску, быў затрыманы 10 ліпеня. 16 ліпеня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса – тым самым артыкуле, па якім затрыманы Сурапін, і яму таксама можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі. Як паведамляецца, ён здаў кватэру двум шведам, якія падтрымлівалі сваіх калегаў у паветры.
Amnesty International заклікае зняць абвінавачванні супраць Сяргея Башарымава і вызваліць яго.


У інтэрв'ю беларускаму навінаваму сайту “Хартыя-97” ад 18 ліпеня, супрацоўнік “Studio Total” Томас Мазэці асудзіў арышты і заявіў, што шведскае рэкламнае агенцтва не мела кантактаў з Антонам Сурапіным. Ён дадаў, што Сяргей Башарымаў проста перадаў ім ключ ад знятай кватэры.


На мінулым тыдні “Хартыя-97” паведаміла, што 16-гадовая дзяўчына з Івянца была ненадоўга затрыманая, дапытаная і адпушчаная, паколькі яна нібыта здымала фатаграфіі, размешчаныя Сурапіным.
"Гэта калі б арыштавалі бармэна, які прадаў нам піва ў Менску", — сказаў Мазэці “Хартыі-97”.


Супрацоўнікі “Studio Total” кажуць, што іх кампанія была натхнёная акцыяй у Мінску ў лютым гэтага года, калі актывіст Павал Вінаградаў выставіў групу цацак жывёл з плакатамі, якія заклікалі да свабоды слова і скардзіліся на жорсткасць міліцыі. За сваю акцыю Вінаградаў быў прысуджаны да адміністрацыйнага арышту на тэрмін 10 дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international