На Магілёўшчыне колькасць выбарчых участкаў зменшылася на 30

2012 2012-07-24T15:00:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magiliouskaja-vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Магілёўшчыне ўтворана 809 выбарчых участкаў. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі іх колькасць зменшылася на 30.

На скарачэнне ўчасткаў паўплывала негатыўная дэмаграфічная сітуацыя і новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне.

37 выбарчых участкаў будзе знаходзіцца ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Адзін выбарчы ўчастак будзе размешчаны на тэррыторыі вайсковай часткі.

Колькасць выбаршчыкаў на ўчастках Магілёўшчыны вагаецца ад 20 да 3 тысяч чалавек.

У склад участковых камісій плануецца ўключаць ад 5 да 19 чалавек. Камісіі мусяць быць ўтвораны да 8 жніўня ўключна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international