Гомельская вобласць: Сайты раёнак байкатуюць выбары

2012 2012-07-24T14:50:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svabodnaje_slova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сайты некаторых раённых газет Гомельскай вобласці пра выбары ці не пішуць увогуле, ці зрэдку перадрукоўваюць афіцыйныя паведамленні БЕЛТА. Напрыклад, на сайце Нараўлянскай газеты «Прыпяцкая праўда» пра выбары ў парламент можна знайсці толькі адзін матэрыял – пра межы Хойніцкай акругі, у склад якой уваходзіць і Нараўлянскі раён. На сайце Жыткавіцкай газеты «Новае Палессе» пра выбары наогул ні слова. Брагінская раённая газета «Маяк Палесся» у рубрыцы «Выбары» змясціла толькі апытанне «Якім павінен быць дэпутат». З пачатку выбарчай кампаніі сайт газеты «Голас Веткаўшчыны» адзначыўся трыма матэрыяламі пра выбары, прычым два з іх – афіцыйная інфармацыя: паведамленне ЦВК і цытаты з выступу прэзідэнта.

Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» праінфармавала чытачоў, што акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Інфармацыя ў газеце – узор лаканічнасці: «на паседжанні акруговай камісіі разглядаліся тры заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп... былі зарэгістраваны дзве групы». Карэспандэнты, відаць, пасаромеліся ці палічылі лішнім паведамляць чытачам, якія менавіта групы зарэгістравалі і хто плануе балатавацца па Рагачоўскай акрузе. Фактычна грамадзяне пазбаўленыя права на атрыманне поўнай, аператыўнай, праўдзівай інфармацыі пра галоўную палітычную падзею года – выбары ў парламент. Дарэчы, каля артыкула пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп невядомых грамадзян на сайце «Свабоднае слова» размешчаны артыкул з загалоўкам «Задача журналістаў – данесці дакладную інфармацыю». Хто б спрачаўся. Толькі чамусьці такой інфармацыі пра выбары не даносяць чытачам карэспандэнты дзяржаўных выданняў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international