У Гомелі збіраюць подпісы за бясплатны Wi-Fi у цэнтры горада

2012 2012-07-24T14:33:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» пачалі збор подпісаў у рамках моладзевай акцыі «Гомель-Сonnect».

Мэта мерапрыемства - дамагчыся бясплатнага доступу ў інтэрнэт з дапамогай Wi-Fi у кафэ, барах і рэстаранах цэнтральнай часткі абласнога цэнтра.

Праваабаронца кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў паведаміў, што пасля збору подпісаў актывісты звернуцца да гарадскіх уладаў і дэпутатаў з прапановай абсталяваць кропкамі бясплатнага доступу Wi-Fi 10 устаноў у цэнтральнай частцы Гомеля.

У сваім звароце ад імя жыхароў і гасцей горада актывісты «Нашага дома» Наталля Крывашэй і Андрэй Цянюта нагадваюць гарвыканкаму і гарсавету пра тое, што горад невыпадкова быў вызначаны ў 2012 годзе грамадска-палітычным цэнтрам міжрэгіянальных сувязяў Беларусі, Расіі і Украіны.

Да акцыі падключаюцца праваабаронцы Мінска, Магілёва, Віцебска і Слуцка. Яны будуць збіраць подпісы сярод мясцовых жыхароў, якія часта наведваюць Гомель і таксама лічаць, што наяўнасць бясплатнага доступу ў інтэрнэт істотна палегчыць пошук гасцініц або пракладку маршруту да патрэбнага адрасу.

Па дадзеных актывістаў, толькі тры аб'екты грамадскага харчавання ў так званым гістарычным трыкутніку Гомеля (у межах вуліц Савецкай, Перамогі і праспекта Леніна) больш чым з 30 абсталяваны платнымі хот-спотамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international