Бяляцкі ня выведзены з шэрагу «злосных парушальнікаў»

2012 2012-07-24T12:56:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук расказала «Свабодзе», што днямі быў атрыманы адказ з упраўленьня Дэпартамэнту пакараньняў па Магілёўскай вобласьці на скаргу, накіраваную ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.

У гэтай скарзе зьвярталася ўвага на строгасьць і несувымернасьць пакараньня зь цяжкасьцю апошняга парушэньня, якое быццам бы зьдзейсьніў зьняволены, і выказвалася просьба скасаваць яго або замяніць на менш строгае.

У выніку накладаньня новага спагнаньня і па сукупнасьці папярэдніх Алесь Бяляцкі пераводзіўся ў лік «злосных парушальнікаў», пазбаўляўся доўгатэрміновага спатканьня, яму скарацілі гранічную суму грашовых пераводаў з 500 тысяч да 100 тысяч рублёў штомесяц.

Трэцяе спагнаньне праваабаронца атрымаў 1 чэрвеня за тое, што «спаў у адзеньні на сваім спальным месцы». У сваім тлумачэньні Бяляцкі спаслаўся на стомленасьць, кепскі стан здароўя і на тое, што напярэдадні, 31 траўня, ён зьвяртаўся да тэрапэўта калёніі (што афіцыйна задакумэнтавана, а копія прыкладзеная да скаргі), дзе яму прапісалі лекі: каптапрыл, валерыяна, гліцын, дыкляфэнак. Усе гэтыя лекі правакуюць санлівасьць або наўпрост, або ў якасьці пабочнага дзеяньня. Гэта пацьвярджае афіцыйная агульнадасяжная інфармацыя пра іх.

Разам з тым у адказе з упраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці напісана наступнае: «Спагнаньне ў выглядзе пазбаўленьня чарговай працяглай сустрэчы накладзена правамерна і адпавядае цяжкасьці дапушчанага парушэньня». На іх думку, «учыненае правапарушэньне са станам здароўя і прыёмам лекаў не зьвязана, а ёсьць мэтанакіраваным парушэньнем парадку дня». Там сьцьвярджаюць, што асуджаны ў той дзень і напярэдадні па мэдычную дапамогу не зьвяртаўся і прызначаныя яму раней прэпараты не адносяцца да групы транквілізатараў, псыхатропаў і не аказваюць снатворнага ўзьдзеяньня.

Такі адказ, на думку спадарыні Натальлі, не пакідае сумневу ў тым, што Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ігнаруе відавочныя апраўдальныя для Алеся Бяляцкага факты і такім чынам падтрымлівае ціск на асуджаных, які практыкуецца ва ўстановах папраўчага тыпу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international