viasna on patreon

Салігорск: збіраць подпісы будуць толькі кандыдаты ад уладаў

2012 2012-07-24T12:16:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partniory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак 23 ліпеня на Салігоршчыне была зарэгістравана апошняя ініцыятыўная група. Агулам па двух Салігорскіх выбарчых акругах ажыццяўляць збор подпісаў будуць чатыры каманды прэтэндэнтаў на кандыдатства. Усе яны з’яўляюцца прадстаўнікамі уладаў.

Па 68-ай гарадской выбарчай акрузе шляхам збору подпісаў вылучаюцца Яўген Абаленскі і Ігар Дзялендзік. Першы з’яўляецца дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Другі - дырэктар салігорскай камунальнай гаспадаркі. Па словах незалежнага назіральніка Леаніда Мархоткі, паседжанне па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па дадзенай акрузе доўжылася не больш за 10 хвілін і было, хутчэй, фармальнасцю:

- У мінулыя гады, калі прадстаўнікі апазіцыі таксама стваралі свае ініцыятыўныя групы, працэс рэгістрацыі быў значна больш скурпулёзны. Камісія падрабязна вывучала ўсе дакументы. Цяпер жа такога не было. Абодва вылучэнцы з’яўляюцца кандыдатамі ад ўладаў, і нават нікога з іхных прадстаўнікоў на паседжанні не было.

Па словах Леаніда Мархоткі, у склад ініцыятыўнай групы Абаленскага ўвайшлі 72 чалавекі, а ў камандзе Дзялендзіка налічваецца ўсяго 10 асобаў. Гэтыя лічбы з’яўляюцца дадатковым пацвердажаннем ранейшых здагадак аб тым, што асноўным кандыдатам уладаў па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 будзе “белкаліевец” Яўген Абаленскі. Дырэктару ЖКГ Ігару Дзялендзіку у дадзеным выпадку адведзена роля спарынг-партнёра, ствараючага ўяўнасць альтэрнатвы на выбарах.

Крыху большая інтрыга захоўваецца на Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69, ініцыятыўныя групы па якой зарэгістравалі старшыня Акцябрскага сельсавета Ірына Бас ды начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і адначасова дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Мядзельскай выбарчай акрузе Таіса Данілевіч. Апошняя вядома сваім непасрэдным дачыненнем да палітычна матываванага выключэння са школы салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы ў 2008 годзе. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў гэтых прэтэндэнтаў заняла ў камісіі не больш за 5 хвілін.

Паседжанні выбарчых камісіяў праходзілі ў няпоўным складзе, аднак, па словах незалежных назіральнікаў, кворум быў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства