viasna on patreon

Жыхарка Маладзечна патрабуе прыцягнуць да адказнасці суддзю

2012 2012-07-24T12:04:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо паўгады Алеся Садоўская адстойвае свае правы, звяртаючыся ў мясцовыя і рэспубліканскія органы ўлады. Гэтым разам яна падала скаргу ў Маладзечанскую пракуратуру на незаконныя дзеянні суддзі Інэсы Южык.

Менавіта яна разглядала адміністрацыйную справу супраць Алесі Садоўскай напачатку года. Падчас вядзення працэса было дапушчана шэраг парушэнняў. Гэта і стала нагодай звароту ў пракуратуру.

“Суддзя Южык вынесла пастанову аб прызначэнні ў адносінах да мяне судова-псіхіятрычнай медыцынскай экспертызы (СПМЭ). У пастанове маецца запіс, што я стаю на ўліку ў псіхіятра. Гэта інфармацыя з’яўляецца заведама ілжывай, бо ў матэрыялах справы адсутнічаюць доказы дадзенаму факту. Да таго ж, я маю даведку ад Псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансэра Маладзечна, дзе пазначана, што я ніколі не стаяла на ўліку. У межах гэтага ж працэсу, суддзя Южык прызначыла прывад на СПМЭ, падстава для прываду – мая няяўка у экспертную ўстанову. Але гэта інфармацыя таксама з’яўляецца заведама ілжывай, доказы – заява начальніка РАУС Федарэнкі і рапарт Міхайлава, а таксама мая заява аб адмове ад праходжання СПМЭ, напісаная на імя Ясінскага”, - адзначаецца ў скарзе.

Алеся Садоўская звяртае ўвагу праваахоўнікаў, што суддзя Южык І.М. унесла ў афіцыйныя дакументы заведама ілжывую інфармацыю, што з’яўляецца складам злачынства арт.382 і 427 п.1 КК РБ. І патрабуе прыцягнуць да адказнасці суддзю, а таксама прызнаць, што пазначаныя ў пастанове суддзі Южык падставы для прывада і прызначэння СПМЭ не адпавядаюць рэчаіснасці. Пракуратура разгледзела скаргу Садоўскай, але адказу няма - дакументы перанакіравалі на разгляд у Следчы камітэт г.Маладзечна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства