Пасланьне Эўразьвязу народу Беларусі

2006 2006-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"У Эўрапейскага Зьвязу асаблівыя дачыненьні са сваімі найбліжэйшымі

суседзямі на ўсходніх і паўднёвых межах. Гэта завецца Эўрапейскай

палітыкай добрасуседзтва. Праз гэтую палітыку ЭЗ падтрымлівае працэсы

палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў у суседзяў і збліжае іх

з ЭЗ, асабліва праз паступовую эканамічную інтэграцыю. Гэта дасьць

магчымасьць далей пашыраць зону дабрабыту, стабільнасьці й бясьпекі,

такім чынам, падзяляючы з народам Беларусі даброты, якія ЭЗ (у які

ўваходзяць трое суседзяў Беларусі - Латвія, Літва й Польшча) стварыў

цягам апошніх 50 гадоў.

Эўрапейскі Зьвяз ужо супрацоўнічае з партнэрамі й суседзямі Беларусі

і, вядома, жадаў б пабудаваць такія ж дачыненьні з Рэспублікай

Беларусь. Гэта б зрабіла ўклад ва ўмацаваньне сувязяў Беларусі з

краінамі, якія ўжо ёсьць часткай Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва,

такімі, як Украіна й Малдова. У той самы час гэта не парушае

традыцыйных дачыненьняў Беларусі зь іншым супольным суседам – Расеяй,

якая таксама ёсьць і стратэгічным партнэрам ЭЗ.

Што ЭЗ прапаноўвае Беларусі

Калі Беларусь стане паўнапраўным удзельнікам нашай палітыкі

добрасуседзтва(1) і, такім чынам, паўнапраўным партнэрам ЭЗ, ЭЗ зможа

дапамагчы палепшыць якасьць жыцьця беларусаў.

З гэтай мэтай ЭЗ і Беларусь маглі б працаваць разам дзеля дасягненьня

наступных паляпшэньняў, якімі б непасрэдна скарыстаўся беларускі

народ:

• спрошчанае наведваньне беларускімі грамадзянамі краінаў-чальцоў ЭЗ;

• пашыранае трансьмежнае супрацоўніцтва, якое спрыяе большаму

ўзаемадзеяньню ў эканамічным разьвіцьці, ахове навакольнага

асяродзьдзя й памежным мэнэджмэнце;

• падтрымка беларускай эканомікі, дапамога ў разьвіцьці малога й

сярэдняга прадпрымальніцтва і падрыхтоўка беларускіх прадпрыемстваў да

далейшых магчымасьцяў на эўрапейскім рынку. Гэта стварыла б больш

працоўных месцаў і забясьпечыла лепшыя пэрспэктывы таксама і для

маладога пакаленьня; гэта магло б быць дасягнута праз эканамічныя

рэформы, якія б зрабілі Беларусь больш прывабнай для замежных

інвэстараў;

• палепшыць сыстэму аховы здароўя й адукацыі, падтрымку праблемных

групаў насельніцтва;

• зрабіць дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне больш эфэктыўным для

лепшага аказаньня паслугаў насельніцтву;

• рэфармаваць прававую і судовую сыстэму з мэтай забесьпячэньня роўных

правоў для ўсіх. Гэта патрабуе незалежных судзьдзяў, якія працавалі б

у сумленнай і незалежнай манэры, абараняючы правы ўсіх грамадзянаў і

разьвіцьцё грамадзкай супольнасьці;

• лепшыя эканамічныя магчымасьці для Беларусі і палепшаныя ўмовы

жыцьця для яе грамадзянаў праз разьвіцьцё й мадэрнізацыю транспартнай

і энэргетычнай сыстэмаў. Гэта б палепшыла аўтамабільнае і чыгуначнае

спалучэньне Беларусі зь яе суседзямі як часткі агульнаэўрапейскай

сеткі і, такім чынам, спрыяла б паездкам людзей і перамяшчэньню

тавараў;

• палепшыць стан навакольнага асяродзьдзя: якасьць вады, утылізацыю

выкідаў, далейшая дапамога ў барацьбе з наступствамі Чарнобыльскай

катастрофы;

• удзел у эўрапейскай супрацы ў пытаньнях навакольнага асяродзьдзя,

здароўя, стандартаў бясьпекі прадуктаў харчаваньня, умоваў працы,

авіяцыйнай бясьпекі, супрацы ў судовай сфэры і інш. праз удзел у

эўрапейскіх праграмах і сяброўства ў эўрапейскіх агенцтвах.

Мы таксама маглі б разьвіваць больш сувязяў паміж ЭЗ і Рэспублікай Беларусь:

• Мы б спрасьцілі кантакты праз мяжу і спрасьцілі б перасячэньне мяжы

для мясцовых людзей праз супрацу з краінамі-суседзямі Беларусі;

• Беларускія гарады і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі маглі б

супрацоўнічаць з гарадамі й муніцыпалітэтамі ў ЭЗ, абменьваючыся

інфармацыяй і досьведам у сфэры аказаньня паслугаў насельніцтву;

• Мы б прапанавалі беларускім студэнтам больш стыпэндыяў для

навучаньня ва ўнівэрсытэтах ЭЗ. Мы б заахвочвалі рэгулярныя й

доўгатэрміновыя абмены й устойлівыя дачыненьні паміж беларускімі

ўнівэрсытэтамі і ўнівэрсытэтамі ЭЗ на ўсіх узроўнях, уключаючы

адміністрацыйны і акадэмічны;

• У нас маглі б быць блізкі дыялёг і супраца з дэмакратычна абранымі

лідэрамі Беларусі, дзяржаўнымі службоўцамі і экспэртамі па шырокім

коле пытаньняў, унутраных і міжнародных, значных для нас усіх.

Беларускі пункт погляду мог б быць шырэй пачуты на міжнароднай сцэне;

• Мы маглі б больш актыўна далучаць прадстаўнікоў Беларусі - на

нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях, таксама як і

беларускіх афіцыйных асобаў, акадэмікаў, навукоўцаў і г.д. да сумеснай

працы дзеля вырашэньня агульных, значных пытаньняў, падзяляючы і

абменьваючы экспэртныя зьвесткі і ноў-хаў у сфэры эканомікі і гандлю,

сучаснага кіраваньня, вяршэнства закона, інфармацыі, адукацыі,

турызму, культуры, дасьледаваньняў, навукі, энэргетыкі, здароўя,

сацыяльных пытаньняў, навакольнага асяродзьдзя, транспарту і

камунікацыяў і інш.

У нас маглі б быць глыбейшыя эканамічныя і гандлёвыя сувязі і больш

магчымасьцяў для бізнэсу:

• Лепшы доступ для беларускіх прадуктаў, пры ўмове адпаведнасьці нашым

стандартам, да рынку ЭЗ з 480 мільёнамі спажыўцоў, што дапамагло б

павялічыць рост беларускага гандлю і істотна ўзмацніла б далейшае

эканамічнае разьвіцьцё краіны;

• асабліва ў тэкстыльным сэктары Беларусі – лепшыя магчымасьці для

доступу беларускай тэкстыльнай прадукцыі на Эўрапейскі рынак;

• калі Беларусь уступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, гэта

павінна павялічыць магчымасьці для беларускіх прадуктаў у сьвеце, у

тым ліку ў ЭЗ.

Для падтрымкі праграмаў эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця Беларусі

мы б істотна павялічылі эўрапейскую фінансавую дапамогу і прапанавалі

б наш каштоўны досьвед у правядзеньні рэформаў.

Беларусь да цяперашняга моманту атрымала значна менш фінансавай

дапамогі, чым яе суседзі. Але гэтая сытуацыя магла б зьмяніцца, і

Беларусь атрымала б параўнальна столькі ж дапамогі, колькі і яе

суседзі, калі б беларускія ўлады зрабілі істотныя крокі насустрач

дэмакратызацыі.

Што ўрад Беларусі можа зрабіць

На жаль, на гэтым этапе палітыка, якая праводзіцца аўтарытарным

рэжымам прэзыдэнта Лукашэнкі, не дазваляе нам прапанаваць Беларусі

поўны ўдзел у нашай палітыцы добрасуседзтва. Эўрапейскі Зьвяз ня можа

паглыбляць дачыненьні з рэжымам, які пазбаўляе сваіх грамадзянаў

фундамэнтальных дэмакратычных правоў. Народ Беларусі – самая першая

ахвяра ізаляцыі, навязанай яму афіцыйнай уладай, але ён жа будзе

першым, хто скарыстае перавагі прапановаў для дэмакратычнай Беларусі.

ЭЗ жадае падзяляць са сваімі суседзямі дабрабыт, стабільнасьць,

бясьпеку, якімі карыстаюцца яго ўласныя грамадзяне. Гэта патрабуе

палітычных, эканамічных і адміністрацыйных рэформаў ад нашых

краінаў-партнэраў. Падтрымліваючы нашых суседзяў у гэтых намаганьнях,

Эўрапейскі Зьвяз прапаноўвае палітычныя, эканамічныя і гандлёвыя

магчымасьці, гэтаксама як і фінансавую дапамогу краінам, якія

паважаюць правы чалавека, дэмакратыю і вяршэнства закона. Гэта

каштоўнасьці, якія Беларусь ужо прызнала сама па сваёй уласнай волі,

як сябра ААН, АБСЭ і іншых арганізацыяў, але якіх дзейны беларускі

ўрад на практыцы не паважае. Для пабудовы глыбейшых дачыненьняў, якія

мы б жадалі мець паміж ЭЗ і народам Беларусі, для спыненьня палітыкі

самаізаляцыі, якую беларускі ўрад навязаў сваім грамадзянам, мы

гаворым, што беларускім уладам трэба, па-першае, і галоўным чынам:

• паважаць права народу Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным

шляхам – іх права чуць усе меркаваньні і бачыць усіх кандыдатаў на

выбарах; права апазыцыйных кандыдатаў і групаў падтрымкі праводзіць

кампаніі без уціску, судовага перасьледу або турэмнага зьняволеньня;

незалежнае назіраньне за выбарамі, у тым ліку беларускімі няўрадавымі

арганізацыямі; права волевыяўленьня і права на справядлівы падлік

галасоў;

• паважаць права народу Беларусі на незалежную інфармацыю і свабоду

выказваньня, у прыватнасьці, дазваляючы журналістам працаваць без

уціску або судовага перасьледу, не зачыняючы газэтаў і не

перашкаджаючы іх распаўсюду;

• паважаць правы недзяржаўных арганізацыяў, як жыцьцёва важнай часткі

здаровай дэмакратыі – больш не ўскладняць іх легальнае існаваньне, не

ўціскаючы і не перасьледуючы сябраў грамадзкіх арганізацыяў,

дазваляючы ім атрымоўваць міжнародную дапамогу;

• вызваліць усіх палітычных вязьняў – сяброў палітычных апазыцыйных

партыяў, сябраў НДА і простых грамадзянаў, арыштаваных падчас мірных

дэманстрацыяў і мітынгаў;

• належным чынам і незалежна дасьледаваць або перагледзець выпадкі

зьнікненьня людзей (2) ;

• забясьпечыць права беларусаў на незалежную і неперадузятую судовую

сыстэму - з судзьдзямі, незалежнымі ад палітычнага ціску, без

самаўпраўнасьці і беспадстаўнага крымінальнага судовага перасьледу або

палітычна матываваных прысудаў, як зьняволеньне грамадзянаў, якія

мірна выказваюць свой пункт погляду;

• спыніць адвольныя арышты і затрыманьні, дрэннае абыходжаньне зь людзьмі;

• паважаць правы і свабоды беларускіх грамадзянаў, якія адносяцца да

нацыянальных меншасьцяў;

• паважаць правы беларусаў як працаўнікоў - іх права ўступаць у

прафсаюзы і права прафсаюзаў працаваць дзеля абароны правоў людзей;

• паважаць правы беларусаў як прадпрымальнікаў ажыцьцяўляць дзейнасьць

без празьмернага ўмяшаньня ўладаў;

• далучыцца да адмены сьмяротнай кары ўсьлед за іншымі народамі Эўропы;

• выкарыстаць падтрымку, якую АБСЭ, ЭЗ і іншыя арганізацыі

прапаноўваюць Беларусі для дапамогі ў выкананьні правоў сваіх

грамадзянаў.

ЭЗ гатовы аднавіць свае дачыненьні з Рэспублікай Беларусь і яе

народам, як толькі беларускі ўрад прадэманструе павагу да

дэмакратычных каштоўнасьцяў і асноўных правоў народу Беларусі.

Між тым, Эўрапейскі Зьвяз працягне фінансаваць аказаньне дапамогі

рэгіёнам Беларусі, пацярпелым ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы,

падтрымку барацьбы супраць гандлю людзьмі, у прыватнасьці, супраць

гандлю жанчынамі ў Эўропе.

У той жа час ЭЗ працягне працу дзеля доступу беларусаў да незалежнай

інфармацыі, такім чынам даючы ім магчымасьць пачуць усебаковыя

аргумэнты, перш чым яны зробяць свае высновы. ЭЗ надалей будзе

падтрымліваць друкаваную прэсу і трансьляваньне незалежных тэле- і

радыёпраграмаў для Беларусі. ЭЗ таксама будзе вітаць і забясьпечваць

фінансавую падтрымку беларускім студэнтам, якія навучаюцца ў

эўрапейскіх унівэрсытэтах.

1 Для поўнага атрыманьня карысьці з Эўрапейскай палітыкі

добрасуседзтва Дамова аб партнэрстве і супрацы паміж Рэспублікай

Беларусь і ЭЗ патрабуе ратыфікацыі. Фактычна такая дамова была

падпісаная ў 1996 годзе, але яе ратыфікацыя была спыненая ў выніку

адсутнасьці павагі да дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

2 Юры Захаранка (былы міністар унутраных справаў, зьнік 7 траўня 1999

году), Віктар Ганчар (былы першы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету

Рэспублікі Беларусь, зьнік 16 верасьня 1999 году), Анатоль Красоўскі

(прадпрымальнік, зьнік разам з Ганчаром) і Зьміцер Завадзкі (апэратар

расейскага каналу ОРТ, зьнік 7 ліпеня 2000 году)"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international