Слуцк: Абласны суд разгледзіць скаргу па скандальнай справе пра рыдлёўкі

2012 2012-07-24T11:50:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cimoshak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадская актывістка Зінаіда Цімошак (фота газеты “Інфа-Кур’ер”)

Грамадская актывістка Зінаіда Цімошак (фота газеты “Інфа-Кур’ер”)

На 6 жніўня ў Менскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі грамадскай актывісткі Зінаіды Цімошак.

Нагадаем, 29 траўня суд Слуцкага раёна абавязаў Зінаіду Цімошак  выплаціць дэпутатам 2 мільёны 800 тысяч рублёў за маральны ўрон. Апроч гэтага, згодна з рашэннем суда, актывістка павінна заплаціць і дзяржпошліну — 420 тысяч рублёў.

Падставай для зыску дэпутатаў райсавету стала “знявага іх гонару і годнасці” на суботніку, арганізаваным Зінаідай Цімошак. 1 кастрычніка 2011-га на старых могілках у Слуцку для запрошаных дэпутатаў нехта выставіў рыдлёўкі. На чаранках былі прымацаваныя таблічкі з надпісамі імёнаў і прозвішчаў дэпутатаў. Звонку гэтыя рыдлёўкі і сапраўды выглядалі як крыжы.

Зінаіда Цімошак не прызнала сябе вінаватай і запэўніла, што не мае дачынення да “імянных” рыдлёвак для дэпутатаў. 

Вядома, што рыдлёўкі-крыжы прывезлі ў Слуцк актвыісты кампаніі “Наш дом”. Пасля скандалу Зінаіда Цімошак выйшла з кампаніі. Яна абскардзіла рашэнне Слуцкага суда, прынятае суддзёй Святланай Пастуховай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international