Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-07-24T11:19:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

“Хроніка пераследу”: адміністратыўны пераслед актывістаў беларускай антыядзернай кампаніі, судовы разгляд скаргаў невыязных праваабаронцаў, а таксама іншыя факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя на мінулым тыдні.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – каардынатар праграм Міжнароднага праваабарончага руху Канстанцін Баранаў з Расіі - распавядзе, як у міжнароднай супольнасці ўзнікла ідэя абвяшчэння 4 жніўня Днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі.

“Праваабарончы каляндар”: легендарная расійская праваабаронца і савецкая дысідэнтка, старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева 20 ліпеня адзначыла сваё 85-годдзе.

У музычных паўзах – гурт IQ48 з апошняй, дапоўненай версіяй альбома HMR.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international