Прысуд Парфянкову пакінулі ў сіле, але прымусова лячыць ад алкагалізму ня будуць

2012 2012-07-24T11:09:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў ля суда Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 г. (здымак svaboda.org)

Васіль Парфянкоў ля суда Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 г. (здымак svaboda.org)

Касацыйная скарга грамадскага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом (артыкул 421 КК РБ) пакінутая без задавальненьня. Такое рашэнне прыняла Судовая калегія Менскага гарадкога суда 24 ліпеня.У той жа час суддзі палічылі магчымым не прымяняць да Парфянкова артыкул 107 (частка1) Крымінальнага кодэксу (прымяненне прымусовых мераў бяспекі і лячэння да асобаў, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм,  наркаманію і таксікаманію).

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 КК Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня бягучага года. Падставай для гэтага стаў актыўны ўдзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта пра памілаванне.   

Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” разглядае прысуд Васілю Парфянкову як цалкам палітычна матываваны, а самога актывіста будзе лічыць палітычным вязнем - з пачатку адбыцця пакарання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international