У Гудагаі з цягніка знялі журналіста Віталя Ругайна

2012 2012-07-24T09:48:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раніцай у аўторак ён ехаў з Вільні ў Менск. Сувязі з ім няма. Пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова, невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса і Віталя Ругайна (яны паказвалі фатаграфію журналіста вахцёру). Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс радыё, тады Ругайну ўдалося застацца на волі і з'ехаць з краіны.

Як паведаміла сведка затрымання, памежнікі правяралі дакументы. Яны прапанавалі Ругайну прайсці з імі для высвятлення нейкіх абставінаў.

Праблемы ў журналістаў радыёстанцыі пачаліся пасля рэпартажу з мінскага метро. Падчас яго падрыхтоўкі яны прайшліся па падземцы з цяжкай торбай, і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова, якога па рашэнні суда арыштавалі на 15 сутак, журналісты палічылі своеасаблівай помстай з боку міліцыі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international