Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю “Грамадзянскай ініцыятывы” незаконнай

2006 2006-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лістапада Камітэт па правах чалавека ААН задаволіў скаргу кіраўніцтва зьліквідаванай Гомельскай арганізацыі ГА “Грамадзянскія ініцыятывы” і прыняў рашэньне аб незаконнасьці закрыцьця аб’яднаньня. Усе 14 членаў Камітэту прызналі, што ліквідацыя “Ініцыятываў” – ёсьць парушэньнем арт. 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на свабоду асацыяцыў).

У рашэньні, якое ўчора атрымаў кіраўнік аб’яднаньня Віктар Карняенка, пазначана, што ўсе сябры “Грамадзянскіх ініцыятываў” (5 чалавек) мусяць быць прызнаныя ахвярамі, беларускі ўрад павінен узнавіць рэгістрацыю аб’яднаньня і выдаць кампенсацыі яе сябрам. Усе гэтыя патрабаваньні дзяржава мусіць выканаць на працягу трох месяцаў.

Былы юрыст-консульт аб’яднаньня, старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі РАА “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка ўлічвае, што пакуль ніводнага рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН Беларусьсю не было выканана, аднак кажа: “Сёньня склалася неадназначная сытуацыя. Таму я не зьдзіўлюся, калі беларускі бок выканае патрабаваньні Камітэту ААН”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international