Баранавічы: Вольга Палітыка супраць Мікалая Чарнавуса

2012 2012-07-23T20:11:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavich-kamis-registr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 23 ліпеня, адбылося пасяджэнне акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 у малой зале райвыканкама, на якім з 13 сяброў камісіі прысутнічала 9 чалавек. АВК № 5 зарэгістравала 2 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у дэпутаты. Першай была зарэгістравана ініцыятыўная група Вольгі Палітыка. Яна з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета і працуе на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант” начальнікам аддзела працы, заработнай платы і арганізацыі ўдасканалення вытворчасці. Яе ініцыятыўную групу, якая склала 113 чалавек, узначаліў старшыня прафкама станкабудаўнічага завода “Атлант” Яўген Цупрык. Зразумела, што Вольга Палітыка будзе галоўным прадстаўніком дзяржаўных структур па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 на гэтых парламенцкіх выбарах.

Другой была зарэгістравана ініцыятыўная група баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, які ідзе на выбары ад партыі БНФ. У склад яго ініцыятыўнай групы ўвайшло 12 чалавек. Узначальвае групу сам Мікалай Чарнавус.

Такім чынам, выбары па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 будуць альтэрнатыўнымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international